Грамадства77

Знайшлі «Пагоню» і шыльду «Жыве Беларусь!», якія былі на пашкоджаным мемарыяле ў Кіеве

Журналіст радыё «Рацыя» Яўген Валошын высветліў, дзе цяпер знаходзяцца шыльда з лозунгам «Жыве Беларусь» і герб «Пагоня», знятыя з мемарыяла на каледжы мастацтваў у Кіеве, усталяваным у гонар беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі за Украіну.

Высветлілася, што элементы мемарыяла знялі самі супрацоўнікі каледжа Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэхналогій і дызайну (КНУТД), бо напярэдадні невядомыя вандалы пашкодзілі іх і пакінулі вісець на адной шрубе. Каб яны не ўпалі і не пашкодзіліся, супрацоўнікі каледжа самі іх дэмантавалі і прыхавалі. У іх яны цяпер і захоўваюцца.

Дырэктарка каледжа Любоў Хмялеўская расказала, што ёй паступалі пагрозы па тэлефоне з патрабаваннямі дэмантаваць мемарыял, пагражалі мініраваннем будынка. І яна дзеля таго мусіла пайсці на саступкі.

Паводле Хмялеўскай, для таго, каб мемарыял зноў з’явіўся на месцы, неабходны афіцыйны дазвол уладаў, перадусім з боку Міністэрства адукацыі Украіны.

Пра тое, што ў Кіеве псеўдапатрыёты пад выглядам змагання з краінай-агрэсарам дамагліся частковага разбурэння мемарыяла, пастаўленага ў памяць пра беларусаў, якія загінулі ў баях за Украіну, стала вядома ў пачатку кастрычніка. Першай пра гэта сказала на сваёй старонцы ў тыктоку ўкраінская блогерка Хрысціна Кафка.

Каментары7

  • Вероятный
    23.10.2023
    Даже война не заставила украинцев разлюбить Лукашенко. Данный шаг, вполне, закономерен. Для них все враги Лукашенко и их враги. Ведь это беларусы запускают ракеты по Украине, а Лукашенко всеми силами пытается им помешать. Такие вот дела!
  • Андрусь
    23.10.2023
    Нічога сабе - сенсацыя! ))) Гэта ж трэба - знайшлі! ))) 
     Ад самага пачатку ж было вядома, што яны ў склепе каледжа. актывістка і валантэрка Вольга Гальчанка забрала сцяг, а гэтыя рэчы цяжкія, тау і засталіся далей у каледжы.   
  • Здалек
    24.10.2023
    Дзіўна, што яшчэ знаходзяцца сярод беларусаў дабраахвотнікі

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць