Вайна22

Зяленскі: Рыхтуемся да ўдараў РФ па энергааб'ектах. Будзем адказваць

Сёння Уладзімір Зяленскі правёў чарговую нараду наконт паступлення тэхнікі, заслухаў інфармацыю з перадавой і аб наступствах нядаўніх абстрэлаў Расіяй тэрыторыі Украіны, у тым ліку па крытычнай інфраструктуры.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот відэа

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што атрымаў справаздачы аб паступленні тэхнікі, боепрыпасаў, новыя кантракты і новую геаграфію паставак.

«Вораг спрабуе знішчаць без разбору ўсё, да чаго можа дацягнуцца. Берыслаў, Баравая. Ліквідуем наступствы абстрэлаў, дапамагаем людзям. Рыхтуемся да ўдараў па энергетычнай інфраструктуры. У гэтым годзе не толькі будзем абараняцца, але і адказваць. Вораг гэта добра ведае. Спачатку прыбралі з Крыма флот, цяпер перамяшчаюць і сваю авіяцыю далей ад нашых межаў», — сказаў Зяленскі.

У ноч на 25 кастрычніка расіяне запусцілі па Украіне 11 дронаў-камікадзэ «Шахед», па звестках вайскоўцаў, сілы супрацьпаветранай абароны змаглі збіць усе варожыя беспілотнікі. Адначасова ёсць пацярпелыя і разбурэнні ў выніку падзення абломкаў.

Гарады Славута і Няцешын у Хмяльніцкай вобласці пацярпелі ў выніку збіцця варожых беспілотнікаў.

Мінэнергетыкі паведаміла, што вораг нанёс удар па тэрыторыі непадалёк Хмяльніцкай АЭС. Выбухам пашкоджаныя вокны ў адміністрацыйна-бытавым і лабараторна-бытавым карпусах.

Каментары2

  • Бобр
    25.10.2023
    Думаю Россию ждёт удар по подстанции и водозаборам. Эти объекты почти неохраняемые ПВО. Заряд для поражения не большой. В отличие от электростанций. Людей на них не много. Психологические последствия большие
  • -24
    25.10.2023
    Самолетопад. Осень.

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся6

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 20

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ4

Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць5

У тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць9

У Мінску прадаюць сталінку з вінтажным дафамінавым інтэр'ерам4

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга4

Брытанія перахапіла судна расійскага «ценявога флоту» ў Ла-Маншы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся6

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць