Грамадства22

«Сказала, што я не так да яе заляцаўся». Абвінавачваны ў двайным забойстве ў Крупскім раёне выступіў з апошнім словам

16 красавіка гэтага года 37-гадовы жыхар Крупскага раёна, не жадаючы адпускаць жонку да саперніка, застрэліў спачатку яе палюбоўніка, а потым і саму жанчыну.

Фота: «Мінская праўда»

Пасля ўчыненага злачынства ён патэлефанаваў у дзяжурную частку раённага аддзела ўнутраных спраў і паведаміў аб зробленым. Зараз мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі, паведамляе mlyn.by.

Кропка ў гэтай справе павінна быць пастаўлена сёння, 30 кастрычніка. 

Апошняе слова абвінавачваны пачаў з таго самага моманту, калі даведаўся пра здраду жонкі:

— Вырашылі, што трэба гэта перажыць, цяжкі перыяд у жыцці. Калі ўсё гэта вылезла, я спытаў: «Чаму, навошта?» [Яна] сказала, што проста побыт. Так, я быў увесь час заняты. Можа, гэта паслужыла трыгерам. Сказала, што я не так да яе заляцаўся. Можа. Пачала прасіць прабачэння, я паняволі верыў. Не думаў, што так можна хлусіць наогул.

Як усё выйшла, сам не разумею. Ведаю дакладна, што не хацеў ні сваіх, ні чужых дзяцей пакідаць сіротамі.

Наконт прабачэння і раскаяння … я ніколі не быў крывадушны. Лічу, што словы могуць прынесці толькі боль. Я пра гэта шкадую, але, на жаль, нічога не вернеш. Любое пакаранне не будзе такім строгім, як я сам сябе пакараў.

У зале чуліся воклічы сваякоў абвінавачванага.

Суд выйшаў для вынясення прысуду. Яго агучаць а 15:00.

Фота: «Мінская праўда»

Каментары2

  • Dick Tator
    30.10.2023
    Класічная гісторыя "любімую неатдают"
    🤷🏻‍♂️
  • Юрыст
    30.10.2023
    Ну і навошта столькі крыві і пафасу?! Сыходзіць?! Адпускай ва ўсе бакі!!! Свабода і Здароўе - вось ГАЛОЎНАЕ!!! А сядзець на нарах або ляжаць з прастрэленай галавой па ВМН - ЯКІ ТОЛК?!
    Ну и зачем столько крови и пафоса?! Уходит?! Отпускай во все стороны!!! Свобода и Здоровье - вот ГЛАВНОЕ!!! А сидеть на нарах или лежать с простреленной башкой по ВМН - КАКОЙ ТОЛК?!

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?16

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА7

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?16

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →