Грамадства

Зь мехам кефіру да Вялікай сьцяны

Мова – гэта зона свабоды. Менавіта таму яе старанна пазьбягаюць першыя асобы краіны – праўда, пэрыядычна зьбіваюцца на «трасянку». Менавіта таму так карузла гаворыць па-беларуску большасьць чыноўнікаў. Максім Жбанкоў пра апошнія моўныя ініцыятывы ўлады.

Назва з БГ – не выпадкова. Гадоў дваццаць таму, калі Барыс Барысыч Грабеншчыкоў быў «па-добраму худым» (А.Вазьнясенскі) піцерскім рок-ґуру, любіў ён уражваць вакольных сваёй далучанасьцю да інакшых культураў. То Толкіна ў арыгінале пачытае, то «Даа дэ цзын» у песьні працытуе. Ды так, каб усе заўважылі, але мала хто зразумеў. Веданьнем роднай мовы, па зразумелых прычынах, зьдзівіць было складана. У нас усё іначай: родная дзяржава вядзе з роднай мовай складаную гульню. Для яе беларуская мова – адначасова палітычны аргумэнт, прапагандысцкі прыём і непазьбежная крыніца небясьпекі.

У параўнаньні з даволі пасьпяховым экспэрымэнтам па ператварэньні апазыцыйнага клічу «Жыве Беларусь» у ідэйна вытрыманае «За Беларусь!» (сэнс для электарату няўцямны – затое і спрачацца, у прынцыпе, няма з чым) чарговыя ініцыятывы ўладаў у галіне моўнай палітыкі падаюцца чымсьці малазначным. І зусім дарма. Таму што яны даволі паказальныя: сыстэма занятая ўтаймаваньнем беларускай мовы адразу па некалькіх кірунках.

Перш за ўсё, зроблены чарговы ход па выцясьненьні роднай гаворкі з школьнай праграмы: амаль гатовы дакумэнт пра перавод навучальнага курсу «Гісторыя Беларусі» ў дзьвюхмоўны фармат. Паколькі колькасьць беларускамоўных клясаў складае малы адсотак і няўхільна скарачаецца, лёгка прадбачыць вынік: родную гісторыю нашыя дзеці будуць вывучаць на мове ўсходняга суседа. Зь якім, між іншага, у Беларусі заўжды былі вельмі неадназначныя стасункі. Сьмяшнейшай за гэтую навацыю можа быць толькі перавод на расейскую мову курсу беларускай літаратуры. Зрэшты, новае выданьне клясычнага раману Караткевіча – у дрэнным расейскім перакладзе, затое пад гордай шыльдай «Христос приземлился в Гродно» – арыентуе, здаецца, менавіта на гэта.

Чыноўныя спасылкі на афіцыйнае дзьвюхмоўе нічога не тлумачаць і не даказваюць: калі ў нас дзьвюхмоўе – чаму яно працуе толькі ў адзін бок? Што дрэннага, калі дзеці ў школе размаўляюць па-беларуску? Вучыце мову, славяне! У тым і справа: спрацоўваюць інэрцыя і лянота. Народ (як і ягонае кіраўніцтва) па звычцы схільны разумець сябе хутчэй як рускамоўных савецкіх, чым беларускамоўных жыхароў сувэрэннай дзяржавы.

Ёсьць і іншы аспэкт: мова – школа думкі і падмурак самаідэнтыфікацыі. Гаворка не пра татальную адмову ад расейскай мовы – гэта недарэчна, як любы празьмерны радыкалізм. Аднак выхад за межы звыклага расейскамоўнага асяродзьдзя ў нашай сытуацыі становіцца натуральным шляхам да духовай незалежнасьці і нацыянальнай самасьвядомасьці. Лепшыя людзі краіны – рэальная (і нелюбімая ўладай) культурная эліта – сёньня гаворыць па-беларуску.

Мова – гэта зона свабоды. Менавіта таму яе старанна пазьбягаюць першыя асобы краіны – праўда, пэрыядычна зьбіваюцца на «трасянку». Менавіта таму так карузла гаворыць па-беларуску большасьць чыноўнікаў. Менавіта таму блізкая чарговая ідэйна-лінгвістычная інтэрвэнцыя: у новым навучальным годзе школьных настаўнікаў ашчасьлівяць беларускамоўнай вэрсіяй дапаможніка «Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы», а вучняў выпускной клясы – дапаможнікам «Беларусь – краіна тваёй будучыні». Адной рукой мову выцясьняюць з школы, другой – спрабуюць вэрбаваць на службу сыстэме.

Зрэшты, ня ўсё гэтак драматычна. Ёсьць, аказваецца, у нашай краіне няруская мова, для распаўсюду якой дзяржава не шкадуе сілаў! Зь першага верасьня шчасьлвыя першаклясьнікі дзьвюх менскіх гімназій і адной сярэдняй школы атрымаюць новенькія падручнікі і працоўныя сшыткі па… кітайскай мове. Кітай – адзін зь нешматлікіх верных партнэраў рэжыму. Дык мацуйма ж сяброўства кадрамі! Ґуд бай, Пуцін! Наступны прыпынак – Паднебная.

Максім Жбанкоў, nmnby.org (пераклад з расейскай).

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць