Нерухомасць44

У Мінску побач з метро «Грушаўка» зносяць прыватны сектар. Яму засталіся лічаныя дні ФОТЫ

У Мінску ля самага праспекта Дзяржынскага дажывае свае апошнія дні куток прыватнага сектара. Дакладней, два куткі, падзеленыя самім праспектам. Экскаватары разносяць пабудовы і грузяць на грузавікі, і ад сотняў дамоў на тузіне вуліц засталося ад сілы дзясяткі два дамоў. Ды і ім засталося нядоўга. Blizko.by паспеў заспець апошнія астраўкі гэтых аднапавярховых сядзіб.

Фота тут і далей: blizko.by

Гэтая частка горада ўжо даўно зменьваецца ў вышынны мікрараён, і цяпер з дзясятак дваццаціпавярховых дамоў навісае над апошнімі хаткамі.

На паўднёвы захад ад станцыі метро — рэшткі 2-й, 3-й, 4-й і 5-й вуліц Шчорса і Дзекабрыстаў. Нумарныя вуліцы (за адным выключэннем) на гэтым, падобна, скончаць сваё існаванне, а ад Дзекабрыстаў застанецца яшчэ маленечкі кавалачак у раёне Грушаўскага сквера, дзе яшчэ стаіць абкладзены вентфасадам дыхтоўны з выгляду двухпавярховік па адрасе Дзекабрыстаў, 5. І ацалее 3-я вуліца Шчорса, бо на ёй мае быць новы шматпавярховік.

Вулачкі-завулачкі, на якіх былі прапісаныя прыватныя дамы, патанаюць у гразішчы: па іх цяпер ездзіць толькі будаўнічая тэхніка, сачыць за чысцінёй няма каму. 

Дамы ўжо адселеныя. Але ў дварах яшчэ можна сустрэць былых жыхароў: яны вывозяць апошні хоць трохі каштоўны скарб. Тамара, жыхарка аднаго з дамоў, сказала журналістам, што яе перасялілі на вуліцу Гурскага недалёка ад станцыі метро «Міхалова». А вось калі будзе знос — ім ніхто не паведамляе, таму яны імкнуцца ўправіцца хутчэй.

Сярод разбураных і цэлых дамоў стаіць адзін згарэлы: пажар здарыўся з месяц таму. Суседзі кажуць, што гэта «не тое што бамжы, але і не звычайныя жыхары» не справіліся з газавай плітой. Яшчэ адзін дом таксама абгарэў: у яго няма даху і відаць, што абвугліліся верхнія вянкі зруба.

Адна-дзве хаткі выглядаюць яшчэ вельмі прыстойна, але гораду не патрэбныя аднапавярховікі ў такім прынадным месцы, тут патрэбныя вышынныя дамы. Два навісаюць прама над гэтымі дамамі, яшчэ з дзясятак высіцца праз дарогу.

Праз плот аднаго з участкаў працягнулася маліна. У лістападзе на кустах яшчэ ёсць чырвоныя ягады. Прыроду ніхто не папярэдзіў пра знос раёна.

Другі зруйнаваны ўчастак — на паўночны захад ад праспекта. Тут Фаніпальскія вуліца і завулак, вуліца і 1-ы завулак Стасава, 1-я і 2-я Землямерныя вуліцы і 2-я і 3-я вуліцы Шчорса.

Знос тут пачаўся яшчэ некалькі гадоў таму, але дагэтуль забудоўшчыкам хапала тэрыторыі, якая вызвалілася пасля разборкі 1-й і, у меншай ступені, 2-й Каморніцкай вуліцы. Цяпер жа дакладна знясуць ушчэнт і ўсё астатняе, што яшчэ ацалела.

Значная частка гэтых вуліц-дамоў ужо знесеная, засталося крыху больш за дзясятак дамоў. Прычым на месцы завулкаў Каморнікавага і Стасава пышна зелянее ўсякае пустазелле — амаль нерэальная карціна для амаль цэнтра горада, дзе можна было б уторкнуць некалькі 25-павярховых маналітна-каркасных дамоў.

Калонка з вадой яшчэ дзейнічае — да яе прыходзяць людзі з вёдрамі. Саспелыя яблыкі падаюць з дрэў і нанізваюцца на плот. Вулічная котка бегае па апусцелых вуліцах. З некаторых ракурсаў і не скажаш, што гэта адселены раён. Здаецца, быццам гэта нармальны вясковы куток.

А некаторыя дамкі дык і зусім ці не да горных шале падобныя. Тут моцны перапад вышынь, таму ў асобных дамоў самавітыя паўпадвалы і падвалы. Ды і ў цэлым тут не толькі аднапавярховікі, але і двухпавярховікі, і двухпавярховікі з жылымі мансардамі.

У былых агародах засталіся былыя трусіныя клеткі. У былых майстэрнях валяюцца былыя інструменты, тэхнічныя вадкасці. У гаражах — налепкі ад жвачак.

Зусім непадалёк, на вуліцы Розы Люксембург, працягваюць працаваць рабочыя. Там раскалупалі брукаваную дарогу.

Праватныя дамы знясуць ужо да Новага года, а некаторыя — і ў найбліжэйшыя дні.

Каментары4

  • Кухар
    03.11.2023
    Руйнуюць хаты бацькоў...
    Параўнайце такую цудоўную хату з печчу, гарышчвм, садам, гародам, квятніком пад вокнамістудняю, склепам, сямейнаю гісторыяй на некулькі пакаленьняў... І... Ячэйка (кватэра) ў 120 ячэйкавай бетоннай скрыні, дзе ў цябе і зправа і злева і зьнізу і зьверху ў ячэйках сядзяць істоты...
    Дзе ты жывеш?... А вось бачыш у той велічэзнай шэрай будыніне тры вакны на 14 паверсе?... Там і жыву... Як варона
  • Про
    03.11.2023
    Гляжу и думаю: почему на всех стройках используется строительная техника из-за рубежа, Hitachi, Volovo, JCB, но никогда наш родной Амкодор
  • Быстрее бы надо
    03.11.2023
    Быстрее и больше надо строить в столице, снося повсюду мелкособственнический частный сектор, и побольше заставить городское пространство панельками и столбиками. Иначе не доживу до той счастливой поры, когда в Минске будет 4млн жителей, то есть половина населения страны.

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць5

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць43

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны4

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →