Свет1212

Вакаліста Aerosmith абвінавацілі ў сэксуальным гвалце

У пазове, які падала Жанна Беліно, сцвярджаецца, што яна зведала напад лідара папулярнага амерыканскага рок-гурта Стывена Тайлера двойчы ў 1975 годзе, калі ёй было 17 гадоў. Пазоў быў пададзены ў Вярхоўны суд штата Нью-Ёрк, піша Бі-бі-сі.

Стывен Тайлер стаіць на раялі падчас выступу ў Элмонце (штат Нью-Ёрк) у верасні 2023 года. Фота: Kevin Mazur / Getty Images

У дакументах па пазове гаворыцца, што, калі яна працавала мадэллю на Манхэтэне, сябар зладзіў для іх сустрэчу з рок-гуртом пасля паказу мод. У той дзень яна двойчы зазнала сэксуальны гвалт, сцвярджаецца ў пазове.

Першы інцыдэнт адбыўся на прагулцы, калі Тайлер нібыта прымусіў яе зайсці ў тэлефонную будку, груба звяртаўся да яе, дакранаўся — Беліно «супраціўлялася з усіх сіл і спрабавала вызваліцца, але Тайлер утрымліваў яе», сцвярджае мадэль. Удзельнікі групы «глядзелі, смяяліся і не ўмешваліся», гаворыцца ў дакументах.

Другі эпізод адбыўся ўжо ў бары гатэля. Як сцвярджае мадэль, Тайлер прыціснуў яе да сцяны і пачаў імітаваць сэкс.

Паводле яе слоў, яна «супраціўлялася і цягнула яго за валасы». Тайлер паклікаў яе ў свой пакой, але яна змагла вызваліцца і ўцячы, напалоханая і заплаканая.

Па словах Жанны Беліно, яна перажыла «цяжкі і незваротны эмацыйны разлад».

Тайлер абвінавачванні з боку мадэлі і пададзены ў дачыненні да яго пазоў пакуль не каментаваў.

Хоць меркаваныя інцыдэнты адбыліся больш за паўстагоддзя таму, у пазове сцвярджаецца, што Беліно пакутавала і будзе пакутаваць ад моцнага душэўнага і цялеснага болю, цяжкіх і пастаянных эмацыйных разладаў, фізічных праяў эмацыйнага стрэсу, збянтэжанасці, знявагі і псіхалагічных траўмаў».

У дакуменце таксама адзначаецца, што яна «была шпіталізаваная і атрымала лячэнне ў выніку інцыдэнту» і да гэтага часу прымае лекі, «каб справіцца з сэксуальным гвалтам».

Гэта не першае абвінавачванне ў сэксуальным гвалце ў адрас Тайлера. Раней з аналагічнымі абвінавачваннямі выступіла іншая жанчына — Джулія Міслі. Паводле яе слоў, Тайлер быў з ёй у незаконных сэксуальных адносінах, калі яна была яшчэ падлеткам.

У яе пазове гаварылася, што Тайлер выкарыстаў свой статус зоркі шоу-бізнэсу, каб «маніпуляваць, эксплуатаваць і ажыццяўляць сэксуальны гвалт». Ён нават пераканаў бацькоў Міслі дазволіць яму стаць яе законным апекуном, каб ён мог перавезці яе праз мяжу штата і не асцерагацца арышту.

Вакаліст Aerosmith тыя абвінавачванні адхіліў.

У Стывена Тайлера (імя пры нараджэнні Стывен Віктар Таларыка), які нарадзіўся ў 1948 годзе ў штаце Нью-Ёрк, ёсць «беларускія карані». Яго дзед па матчынай лініі Фелікс Чарнышэвіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў Клічаве і ў 1924 годзе эміграваў у ЗША, дзе змяніў прозвішча на Бланча. Фелікс — брат пісьменніка польскага паходжання Фларыяна Чарнышэвіча, які нарадзіўся ў 1900 годзе ў маёнтку пад Бабруйскам.

Фларыян Чарнышэвіч — аўтар цікавага рамана «Надбярэзінцы» (1942), у якім апавядаецца пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911—1920 гадах. У 2017 годзе раман выйшаў па-беларуску.

Каментары12

  • 1975
    04.11.2023
    >Клімакс гэта называецца.
    дык бабці ж ужо як мінімум 65. які клімакс?
  • Лол
    04.11.2023
    Чарговая мадам, каторая хоча грошай на старасці. У час маладосці бегала за вядомымі рокерамі, прычым вельмі настойліва, а цяпер вырашыла пагрэць на іх рукі. Сэксу, судзячы па тэксту, так і не было. Пра антыстрэсавыя таблеткі пасля грубых заляцанняў у тэлефоннай будцы, каторыя мадам прымае ажно з 1975 года, верыцца з з цяжкасцю.
  • Bhagawan
    04.11.2023
    Jakija mohuć być dokazy amal praz 50 hadoŭ?

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць