фотаблог Юліі Дарашкевіч88

з Nовым RокаM!

Настаў час зімняга сонцаспявання — да нас прыехаў N.R.M.! Рэпартаж з каляднага канцэрту Лізы Кавальчык і Юліі Дарашкевіч.

Настаў час зімняга сонцаспявання — да нас прычаліў N.R.M.!

Пасля цягучай, немузычнай паўзы крон-прынцы айчыннай культуры на бела-чырвона-белай падводнай лодцы трыумфальна заплылі ў свіслацкую акваторыю Менска, а дакладней у КЗ «Мінск». Набіткаваная зала: спраўны бразгат бранзалетаў з гламурнага партэру і дружныя пляскі з дэмакратычнага балкону — у гэты вечар панавала ідылія станаў і сугуччаў. І шанавальнікі і, здаецца, самі музыкі нарэшце асэнсавалі, які ж задоўгі ён быў, перыяд маўклівага штылю. «Ды мы самі ніяк не чакалі, што нас так цёпла сустрэнуць», — прызнаўся пасля канцэрту Піт Паўлаў. — Сапраўды атмасфера нашых выступаў зрабілася цяплейшая: яна настаялася, вытрымалася як добрае віно, цяпер не патрабуецца нейкіх дадатковых выкрыкаў — усё цячэ больш-менш натуральна…».

На сцэне шыхтаваліся дэкаратыўныя дрэвы і ліхтарні, сярод якіх прытаіліся Алезіс з бубнамі і, вядома, выславёны раяль. Лявон сядзеў то там, то за клавішамі, то хадзіў і дарыў публіцы дыскі, кніжкі і дысконтныя зніжкі. У перапынках прэзентуючы блюзы, рэгей, балады і проста песні. Піт браў у рукі розныя мудрагелістыя інструменты ў тым ліку не зусім чалавечыя (конскія бразготкі) — і бальзамам «Беларускім» на раны стуменіліся прыгады пра старыя добрыя часіны, калі мы былі проста дзеці з унутрыгалаўным ветрам, калі санітары прыязджалі да людзей толькі каб забраць гітару, а краіна пачывала на трох чарапахах.

Меў, меў рацыю нашаніўскі артыкул «Што адбываецца з N.R.M.?«: яны ўжо не наша ўсё. Мы ўсе самі — трошкі N.R. M. Бо што не выконвалася: кранальная «Простыя словы» і калючая «Я да жалю не пан» з «Народнага альбому», і урачыстая «2000 год» (нават без Веранікі Кругловай) з «Святога вечара» — усё прымалася як уласнае. Нават падпявалі пачуўшы зусім свежыя «Джынгл Бэлз», якое ў лявонаўскім перакладзе гучала як «Жыць табе (будзе весялей)», ды ў якой вядзецца пра супольныя завальванні з дзяўчатамі ў снягі.

Ужо стоячы, «КаЗа» вітала развітальныя «Маё пакаленне», «Лёгкія-лёгкія», «Тры чарапахі». За сценкі энэрэмаўскай субмарыны на заледзянелую сушу выплывалася безімпэтна. Ды яна яшчэ вернецца: 10-га лютага, калі адбудзецца электрычны канцэрт у клюбе «Рэактар».

Каментары8

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць