Грамадства

Стала вядома, чаго хоча ад федэрацыі футбола Георгій Кандрацьеў

12 лістапада стала вядома, што былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падаў у суд Цэнтральнага раёна Мінска на Беларускую федэрацыю футбола. Пасля таго, як яму адмовілі там у разглядзе справы, трэнер абскардзіў вердыкт у Мінскім гарадскім судзе. Чаго Кандрацьеў хоча ад федэрацыі, паспрабавала высветліць «Трыбуна».

Георгій Кандрацьеў — крайні злева. Фота: abff.by

Кандрацьеў лічыць, што федэрацыя не дала яму вывесці зборную на Еўра, а таму хоча амаль 100 тысяч еўра кампенсацыі

На пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў пратрымаўся 701 дзень (з 28 ліпеня 2021-га да 29 чэрвеня 2023-га) і паспеў за гэты час правесці 21 матч усіх узроўняў (афіцыйных і таварыскіх). Пры гэтым толькі ў адной з 17 афіцыйных сустрэч «нацыяналка» здолела перамагчы — 19 чэрвеня 2023-га была абыграная зборная Косава 2:1. Па іроніі лёсу, акурат гэты матч і стаў для Кандрацьева апошнім на пасадзе.

Праз 10 дзён пасля яго адбыўся выканкам АБФФ. На ім мусіў прысутнічаць і Кандрацьеў, аднак да залы паседжанняў спецыяліст так і не дайшоў. Як пазней стала вядома, за паўгадзіны да пачатку выканкама Кандрацьева і ягоных памочнікаў да сябе ў кабінет выклікаў старшыня федэрацыі Мікалай Шарснёў і абʼявіў, што АБФФ спыняе з імі працоўныя адносіны. Сам Кандрацьеў потым казаў, што для яго гэта быў шок і што ён увогуле нічога не зразумеў.

Пазней першы намеснік Шарснёва Андрэй Васілевіч казаў, што ў АБФФ «палічылі, што трэба, каб чалавек сышоў годна і, магчыма, пасля творчай паўзы прынёс яшчэ карысць нашаму футболу».

Кандрацьеў, аднак, годнай сваю адстаўку не палічыў і праз некалькі месяцаў пасля яе вырашыў судзіцца з федэрацыяй футбола. Пры гэтым падрабязнасцяў адносна гэтай сітуацыі вельмі мала. Як высветліла «Трыбуна»,

Кандрацьеў некаторы час таму падаў у суд Цэнтральнага раёна Мінска пазоў да былога працадаўцы. Як удалося даведацца, трэнер мае намер адсудзіць у федэрацыі заробак, які належала атрымаць па кантракце да канца тэрміну ягонага дзеяння.

У лістападзе 2022-га на выканкаме АБФФ было зацверджана, што супраца з Кандрацьевым працягнецца, а таму, паводле звестак «Трыбуны», пагадненне, якое заканчвалася ў снежні 2022-га, працягнулі да канца 2023-га.

Цяпер жа спецыяліст лічыць, што яму належыць кампенсацыя за тыя месяцы, якія ён недапрацаваў па кантракце па рашэнні АБФФ. А гэта, між іншым, паўгода.

Што да памеру кампенсацыі, то яна налічвае дзясяткі тысяч долараў.

Як паведамляла раней «Трыбуна», заробак у Кандрацьева ў зборнай быў 15 тысяч долараў да сплаты падаткаў. Адпаведна, цяпер трэнер хоча спагнаць з АБФФ 90 тысяч долараў «бруднымі».

Пры гэтым, паводле звестак «Трыбуны», пасля звальнення Кандрацьеў судом АБФФ не пагражаў. Як пазней расказваў сам спецыяліст, ён 4 ліпеня спачатку зʼехаў у Польшчу, дзе сустрэўся з дачкой, а пасля адправіўся на адпачынак у Балгарыю. Вярнуўся трэнер у Беларусь у верасні, а неўзабаве пасля таго, як выглядае, і запусціў разборкі з АБФФ.

Федэрацыю пра намер ісці ў суд Кандрацьеў, наколькі вядома, не папярэджваў. Больш за тое, ніякіх дакументаў з суда ці ад Кандрацьева з патрабаваннямі ў АБФФ таксама не прыходзіла. 

Па звестках «Трыбуны», трэнер дагэтуль не падпісаў дакументы аб згодзе спыніць супрацу з АБФФ. Таксама ён, маўляў, лічыць, што яму не далі выканаць нібыта пастаўленую задачу — заваяваць пуцёўку на чэмпіянат Еўропы-2024. Перамога над Косавам пакідала тэарэтычныя шанцы на такі вынік.

Логіка ў спецыяліста такая: раз не далі выканаць задачу і скасавалі кантракт — калі ласка, плаціце. Пры гэтым афіцыйна такая задача ў кантракце Кандрацьева, па звестках «Трыбуны», прапісаная не была.

У 2017 годзе з федэрацыяй па падобнай справе спрабаваў судзіцца іншы былы трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай — Аляксандр Хацкевіч. Але поспеху яму гэта не прынесла. Як кажуць функцыянеры з беларускага футбола, з якімі «Трыбуна» пагутарыла на ўмовах ананімнасці, і ў Кандрацьева шанцаў на тое, што зараз удасца спагнаць з АБФФ якую-небудзь кампенсацыю, практычна няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі8

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць