Расійская чыгунка абмяркоўвае з БЧ рэканструкцыю ўчастка чыгункі, па якім ідуць цягнікі ў Калінінградскую вобласць. Дакладная сума фінансавання пакуль невядомая, піша ТАСС са спасылкай на першага намесніка генеральнага дырэктара Расійскай чыгункі Сяргея Паўлава.
«Цяпер мы з нашымі беларускімі партнёрамі якраз абмяркоўваем рэканструкцыю ўчастка Беларускай чыгункі, каб развіваць сумесны калідор, па якім мы забяспечваем транспартную сувязь з Калінінградскай вобласцю», — сказаў чыгуначны чыноўнік.
Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра ўчастак на кірунку Мінск — Маладзечна і праект тычыцца як пасажырскіх, так і грузавых перавозак, але сума фінансавання і дакладны кіламетраж пакуль абмяркоўваюцца.
Раней адміністрацыі Беларускай чыгункі і Расійскай чыгункі стварылі працоўную групу для прасоўвання сумесных транспартна-лагістычных праектаў.
Каментары