Здароўе11

Інсектыцыды зніжаюць колькасць спермы ў мужчын?

Навукоўцы прагледзелі даныя 25 розных даследаванняў і выявілі відавочную сувязь паміж уздзеяннем двух класаў інсектыцыдаў і ніжэйшай канцэнтрацыяй спермы.

Фота: vecteezy

Новыя даследаванні паказваюць, што вайна чалавецтва супраць насякомых мела непрадбачаныя наступствы: зніжэнне колькасці спермы. Усё пачалося з таго, што некалькі папярэдніх даследаванняў паказалі няўхільнае зніжэнне сярэдняй колькасці спермы ў мужчын на працягу апошніх пяцідзесяці гадоў, што асабліва відавочна праявілася з пачатку 2000-х. 

Навукоўцы выказвалі здагадкі аб магчымых прычынах гэтай з’явы ва ўсім свеце: ад павелічэння ўзроўню атлусцення да большага ўздзеяння таксінаў з навакольнага асяроддзя, у тым ліку і інсектыцыдаў (хімічных прэпаратаў, прызначаных для знішчэння насякомых). Даследчыкі з George Washington University, George Mason University і Italy’s Ramazzini Institute хацелі лепш зразумець якраз тыя даныя, што звязваюць інсектыцыды з колькасцю спермы.

Каманда прааналізавала 25 розных даследаванняў, якія праводзіліся на працягу апошніх 25 з лішнім гадоў. У даследаваннях разглядалася ўздзеянне на мужчын двух класаў інсектыцыдаў, якія шырока выкарыстоўваюцца: арганафасфатаў і N-метыл карбаматаў. У тых даследаваннях ва ўдзельнікаў сярод іншага вымяралася канцэнтрацыя спермы (канцэнтрацыю спермы можна выкарыстоўваць для разліку агульнай колькасці спермы, тлумачыць Gizmodo). 

У выніку даследчыкі ўбачылі выразны шаблон нават пасля ўліку іншых магчымых фактараў: павелічэнне ўздзеяння гэтых інсектыцыдаў было звязана са зніжэннем канцэнтрацыі спермы.

Аўтары кажуць, што іх праца, апублікаваная ў часопісе Environmental Health Perspectives, з'яўляецца найбольш поўным сістэматычным аглядам па гэтай тэме на сённяшні дзень. Але, як і ва ўсіх даследаваннях, трэба ўлічваць некаторыя нюансы.

Фота: vecteezy

Важна адзначыць, што тут паказаная толькі сама карэляцыя (статыстычная ўзаемасувязь) паміж уздзеяннем інсектыцыдаў і колькасцю спермы, але не прадэманстравана выразная прычынна-выніковая сувязь. Многія з даследаванняў таксама былі крос-секцыйнымі — гэта азначае, што яны вывучалі людзей толькі ў адзін момант часу. Таксама дагэтуль вядуцца спрэчкі наконт таго, ці сапраўды колькасць спермы знізілася з цягам часу, і ці паўплывала такое зніжэнне на фертыльнасць мужчын у цэлым. Нарэшце, даследаванне не можа адказаць, як менавіта інсектыцыды могуць пашкоджваць сперму.

Пры гэтым і іншыя даследаванні пацвярджаюць прычынную сувязь паміж інсектыцыдамі і спермай. У прыватнасці, існуе нядаўні метааналіз, які звязвае зніжэнне колькасці спермы з уздзеяннем арганафасфатаў. А даследаванні на жывёлах паказалі, што гэтыя хімічныя рэчывы могуць непасрэдна ўмешвацца ў працу рэцэптараў гармонаў, ключавых для фертыльнасці самцоў.

Аўтары кажуць, што трэба праводзіць дадатковыя даследаванні, каб лепш зразумець дакладную ролю, якую інсектыцыды могуць адыгрываць у зніжэнні колькасці спермы. Гэтыя даследаванні ў ідэале павінны актыўна адсочваць уздзеянне інсектыцыдаў і якасць спермы ў мужчын на працягу доўгага часу ў так званым «праспектыўным кагортным даследаванні». Але згодна з аўтарамі, атрыманых даных ужо дастаткова для ўрадаў, каб пачаць прымаць неадкладныя меры па абмежаванні калектыўнага ўздзеяння інсектыцыдаў на навакольнае асяроддзе і чалавека.

Каментары1

  • Ax-ax
    21.11.2023
    "непрадбачаныя наступствы"

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча2

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні7

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне2

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча2

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць