Вайна55

У Расіі заявілі аб масіраванай атацы беспілотнікамі, у тым ліку па Маскве

Як паведамляе Мінабароны РФ, гэтай ноччу над Маскоўскай, Тульскай, Калужскай і Бранскай абласцямі СПА знішчыла 11 украінскіх дронаў. Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў пра спробу атакі беспілотнікамі па Маскве.

«На дадзены момант сіламі СПА збітыя БПЛА ў раёне Нара-Фамінска і Адзінцоўскай гарадской акругі, якія ляцелі на Маскву. Таксама СПА ўдалося перахапіць і знішчыць некалькі БПЛА ў Бранскай, Тульскай і Калужскай абласцях. Пацярпелых і сурʼёзных разбурэнняў папярэдне няма», — заявіў ноччу мэр Масквы.

Падмаскоўны губернатар Варабʼёў напісаў інакш: «У трох выпадках ёсць пашкоджанні будынкаў на зямлі, на шчасце, загінулых і пацярпелых няма». Ці сурʼёзныя пашкоджанні і што за будынкі, Варабʼёў не ўдакладніў.

Пазней зʼявілася відэа трапляння беспілотніка, магчыма, збітага СПА, у шматпавярховік на вуліцы Хварастухіна ў Туле.

Дом у Туле пасля трапляння ў яго беспілотніка, верагодна, збітага СПА. Фота: сацсеткі

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, ад выбуху пацярпелі тры чалавекі, якія атрымалі траўмы і парэзы. Жыхары некалькіх кватэр былі эвакуяваныя ў бліжэйшы дзіцячы сад.

Абноўлена. Яшчэ чатыры беспілотнікі над Бранскай, Смаленскай і Тульскай абласцямі былі збітыя СПА а 9:30, паведамілі ў Мінабароны РФ

Начная атака дронамі па Расіі здарылася на наступныя суткі пасля масіраванага ўдару расійскіх беспілотнікаў па Кіеве і Кіеўскай вобласці. Той удар украінскія ўлады назвалі самым маштабным з пачатку вайны — больш за 60 збітых дронаў.

Каментары5

  • тэкіла
    26.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Дзядзька ў Вільні
    26.11.2023
    Удар у адказ мусіў быць, але: Украіна ўвесь час лямантавала, што Расія атакуе цывільныя аб'екты. 
    То як такія святыя пакутнікі, чаму самі б'яце па шматпавярховіках? Нішчыце лепш, што мае дачынення да вайсковай інфраструктуры.

    На вайне святых ня бывае. Абодва бакі робяцца падобнымі адзін да аднаго. Што шмат у чым заметна на'т зараз. І ня толькі на прыкладзе бамбёжак.
  • Факт
    26.11.2023
    Дзядзька ў Вільні, Губернатор Алексей Дюмин заявил, что над Тулой сбили два беспилотника. Один из них и попал в многоэтажку, пишет Mash.

    Самі расейцы збілі беспілотнік над шматпавярховікам.

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць