Улада2121

Пасол Расіі: [Беларускія] апазіцыянеры хочуць нейкай анархіі

Падчас прэс‑канферэнцыі пасла Расіі Аляксандра Сурыкава было зададзенае пытанне, ці рыхтуе дыпламатычнае прадстаўніцтва сустрэчу прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева з вядучымі апазіцыйнымі палітыкамі Беларусі.

Падчас прэс‑канферэнцыі пасла Расіі Аляксандра Сурыкава было зададзенае пытанне, ці рыхтуе дыпламатычнае прадстаўніцтва сустрэчу прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева з вядучымі апазіцыйнымі палітыкамі Беларусі. Пра імвернасць такога спаткання было заяўлена на прэс‑канферэнцыі Мядзведзева для беларускіх СМІ.

«Афіцыйныя органы Крамля не займаюцца падрыхтоўкай такой сустрэчы. Слова «вядучыя» на мой погляд ужытае не зусім правільна. Калі яны вядучыя, то за імі павінна быць нейкая падтрымка. Мы ведаем, што ў беларускай апазіцыі існуе раскол на два лагеры, а таксама драбнейшыя падлагеры. Вядучы палітык — гэта Лукашэнка, мы прызнаем тое адназначна», — сказаў пасол.

Аляксандр Сурыкаў сказаў, што не мае сімпатыі ні да аднаго апазіцыйнага палітыка ў Беларусі.

«Я часта сустракаюся з імі на нейкіх прыёмах.

Мне не падабаецца, што яны заточаныя супраць Лукашэнкі, і пляваць ім на народ. Пытаюся, а чаму вы супраць? Кажуць, што не падабаецца жорсткасць і аўтарытарызм улады.
Хачу сказаць, што толькі жорсткая палітыка магла выцягнуць краіну з эканамічнай ямы ў 1990‑я. А апазіцыянеры хочуць нейкай анархіі», — зазначыў дыпламат.

Каментары21

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай7

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads18

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро17

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?3

На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла10

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай7

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць