Грамадства1010

«На нармальную працу ідзі і не скардзіся!» Трактарыст паказаў разлікоўку — яго сталі павучаць

Трактарыст-машыніст паказаў у тыктоку свой разліковы лісток за кастрычнік. Ён паскардзіўся, што атрымаў на рукі ўсяго 254 рублі. «Скажыце, калі ласка, як за такія грошы можна пражыць месяц?»

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мужчына працуе па дамове падраду ў адным з сельгаспрадпрыемстваў Рагачоўскага раёна. У кастрычніку ў яго было 20 працоўных дзён і працы ў яго сапраўды хапала. Ён тлумачыць, што пункт «сальда мінулага месяца 324,75» азначае заробак за мінулы месяц (тады ў мужчыны было ўсяго 8 працоўных дзён). «Аплата паводле расцэнак, у нас проста эканаміст добры», — удакладніў мужчына і дадаў, што яму заплацілі толькі за адзін від працы, а за іншыя — не.

Трэба ўлічыць, што 136 рублёў у яго знялі яшчэ за харчаванне. Але нават з імі выніковая сума зусім невялікая.

Падтрымкі і спачування трактарыст ад падпісчыкаў амаль што не атрымаў.

Павучаць яго прыйшла жанчына пад нікам «Белорусочка». На яе старонцы размешчаны сцягі Беларусі і Расіі, яна рэпосціць навіны прапаганды, лаіць Ціханоўскую, а яшчэ сцвярджае, што ябацька — гэта камплімент.

«Белорусочка» пачынае з таго, што ніхто не перашкаджае трактарысту памяняць працу, а потым публікуе яшчэ з дзясятак каментарыяў з агульным пасылам «сам вінаваты».

Шмат хто ў каментарыях падзяляе яе пазіцыю:

«Можа, трэба ўсё ж пачаць працаваць? Хоць навошта, і так пойдзе, у тыктоку весялей», «Мужчыне прасцей знайсці добрую працу, было б жаданне», «Значыць вас усё задавальняе».

Нехта злуецца і піша, што ў Беларусі не бывае такіх заробкаў.

@kondrat01

хорошая зарплата

♬ Засыпай с мечтой, просыпайся с целью - Руслан Черный

Былі і тыя, хто спрабаваў знайсці прычыну такой невялікай сумы: «Менш піць трэба, не будуць пазбаўляць прэміі і заробак будзе нармальным». Трактарыст абурыўся: кажа, што прэмій у іх ніколі не было.

Яшчэ адзін эксперт запытаўся: «Не крыўдзіся, але колькі саляры зліта?»

Хтосьці спрабуе супакоіць трактарыста: «Паверце, ёсць яшчэ менш». Адзначыліся ў каментарыях і іншыя аграрыі, якія паведамілі, што ў іх такая самая сітуацыя. Нехта сумна пажартаваў: «Не, па целеку кажуць 2500». «Ага, толькі дзе?» — удакладняе аўтар відэа.

Каментары10

  • Илья
    04.12.2023
    "Белорусочка" пишет по методичке - найди другую работу. И таким тролям хочется ответить - а кто будет выполнять работу этого тракториста? Ты за него пойдёшь гной возить? Или агроном сядет за руль трактора, или бухгалтера, а может сам председатель? Сидят вот такие дармоеды "белорусочки" на окладах 1500-2000 рублей на должностях идеологов и затыкают всем честным, работающим белорусам рты, которые своей правдой жизни полностью ломают картину миру созданную пропагандой на БТ. 
  • Ёсік
    04.12.2023
    Знайшоў, дзе вырашаць пытаньне заробку. У тык току адныя мільянеры, там не патрэбны нейкія жабракі, там гламур і заможнасьць.
  • не такі як ёсць
    04.12.2023
    Ідзі ў вусатага спытай, навошта да людзей звяртаешся?!

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць