У першы дзень традыцыйнага свята Ханука магілёўскія яўрэі сабраліся каля новага будынка габрэйскага цэнтра на Ленінскай, каб яго адсвяткаваць. У канале «Могилев Live» адзначаюць, што свята з такім размахам святкавалі ўпершыню ў найноўшай гісторыі горада.

Яркім акцэнтам святкавання стала публічнае запальванне ханукальнай меноры.


Працэс запальвання свечак мае сакральнае значэнне для Ханукі, якое сімвалізуе імкненне ўнесці ў жыццё святло, дабро, чыстыя намеры.



Гэтае яўрэйскае свята нагадвае пра духоўную перамогу старажытных іудзеяў — вызваленне ў 164 годзе да нашай эры галоўнай святыні яўрэйства — Іерусалімскага храма. У памяць пра гэта штогод у пэўныя дні яўрэйскага календара запальваюцца ханукальныя агні, а самі яўрэі святкуюць і радуюцца цэлыя сем дзён.



Каментары