Грамадства99

Хто такі «Шляхціц» Руслан Асадулаеў, якім Церцель палохае беларусаў?

Спецслужбы лічаць, што баранавіцкі бізнэсмен рыхтуецца да тэрактаў і захопу аб'ектаў на беларускай тэрыторыі.

Старшыня КДБ Іван Церцель назваў імя самага небяспечнага беларуса — па словах спецслужбіста, «харугва на чале з Русланам Асадулаевым рыхтуецца да тэрактаў і захопу аб'ектаў на беларускай тэрыторыі».

Руслан Асадулаеў. Фота: Intex-Press

Хто такі Руслан Асадулаеў?

Хлопец нарадзіўся 30 красавіка 1991 года ў мястэчку Грэск Слуцкага раёна. Вучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Мінску (2007-2013), пасля пайшоў у бізнэс. Быў дырэктарам сеткі грамадскага харчавання «Магніт», кавярні «Спорт-кафэ».

Руслан Асадулаеў. Фота: nashkraj.by

У 2017 годзе стварыў бізнэс-інкубатар у Баранавічах. Памяшканні ў будынку былога ўніверсітэта ён стаў здаваць дробным прадпрымальнікам. «Вывучыўшы мэтазгоднасць праекта, вопыт іншых гарадоў, я вырашыў узяцца за рэалізацыю, — расказваў Асадулаеў мясцовым СМІ. — Вядома, пэўная рызыка была, бо гарантаваць поспех не мог ніхто. Затое была і падтрымка ў асобе гарадской улады».

Праз некалькі гадоў Асадулаеў зрабіў рамонт у іншым будынку і аформіў там памяшканне ў нацыяльнай стылістыцы. На сценах новага бізнэс-інкубатара былі партрэты Васіля Быкава, Элізы Ажэшкі і іншых герояў беларускай гісторыі.

Бізнэс-інкубатар Асадулаева. Фота: Intex-Press

Гэта і стала прычынай праблем. На Асадулаева наваліліся праверкі, ад яго запатрабавалі павесіць партрэт Аляксандра Лукашэнкі і чырвона-зялёны сцяг. Калі адмовіўся, завялі крымінальную справу за перавышэнне ўлады. У маі 2022 года ён правёў трое сутак за кратамі і з'ехаў у Польшчу.

Цяпер Асадулаеў у вышуку за тое «перавышэнне ўлады», а таксама за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». 

Мяркуючы па акаўнтах у сацыяльных сетках, Руслан цікавіцца гісторыяй і футболам. У баранавіцкім аматарскім клубе «Усход» ён дагэтуль пазначаны як дырэктар. 

Каментары9

  • гоблен
    13.12.2023
    Живой пример, что НЕТ связи между фамилией с происхождением и ЛИЧНОСТЬЮ, её интересами и убеждениями. Увы, национально озабоченным белоглазым бакланам этого не понять 🤣🤣🤣 собственно, потому и 30 лет скоро
  • Ёсік
    13.12.2023
    Церцель не сароміцца краіны-суседкі называць ворагамі Беларусі. Не беларусь ахоўваюць, а лукашэнку. Якая можа быць у грамадстве павага да тых, хто падобны на цэрбера, а не ахоўніка закона. Не абсікайся, Ванечка.
  • Пішыце правільна
    13.12.2023
    Хто такі «Шляхціц» Руслан Асадулаеў, якім Церцель палохае ЛУКАШЫСТАЎ?

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць