Грамадства99

Кіеў абвясціў у вышук этнічную беларуску, кіраўніцу акупацыйнай улады на Запарожжы

Вышук даручылі правесці аператыўным супрацоўнікам аддзела супрацьдзеяння кіберзлачынствам у Запарожскай вобласці Дэпартамента кіберпаліцыі Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук этнічную беларуску, грамадзянку Украіны Галіну Кацюшчанку, якая ачоліла створаную расейскай акупацыйнай уладай так званую «Цэнтральную выбарчую камісію» Запарожскай вобласці і правяла незаконны рэферэндум аб далучэнні да Расіі захопленых расейскай арміяй украінскіх тэрыторый рэгіёну, піша «Радыё Свабода».

Адначасова ўкраінскі суд дазволіў яе затрымаць і прывесці ў суд для вырашэння пытання аб яе арышце. Як адзначаецца ў судовым рашэнні, вышук даручылі правесці аператыўным супрацоўнікам аддзелу супрацьдзеяння кіберзлачынствам у Запарожскай вобласці Дэпартамента кіберпаліцыі Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Супраць Галіны Кацюшчанкі завялі справу паводле ч. 5 артыкулу 111-1 і ч. 2 артыкулу 28 Крымінальнага кодэкса Украіны — добраахвотная дзейнасць на пасадзе ў незаконных органах улады, створаных на часова акупаваных тэрыторыях, і злачынства, учыненае ў папярэдняй змове групай асобаў.

За гэтыя дзеянні караюць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з або без канфіскацыі маёмасці.

Што вядома пра Галіну Кацюшчанку

Еўрасаюз уключыў ураджэнку Віцебска, жыхарку Мелітопаля Галіну Кацюшчанку (дзявочае прозвішча Курчанка) у новы санкцыйны пакет. Сёлета ў верасні, калі адзначалі гадавіну так званага «рэферэндуму» аб далучэнні Запарожскай вобласці да Расеі, Галіна Кацюшчанка заявіла:

«Запарожская вобласць вярнулася дадому, стала часткай Расейскай Федэрацыі — мы сэрцам і душой разам. Галоўнае, што мы перажылі за гэты год, — гэта адчуванне, што ты дома. Зычу ўсім нам працвітання, веры ў сябе, веры ў сваю краіну. Наша краіна — найлепшая».

Яе сын Глеб вучыўся ў Севастопалі ў кадэцкай вучэльні. А сама яна з гэтага году пачала вучыцца ў Севастопальскім дзяржаўным універсітэце на спецыяльнасці «паліталогія».

Старонка Галіны Кацюшчанкі ў Facebook амаль пустая. Апошнія здымкі яна публікавала ў студзені 2022 году — за месяц да расейскага ваеннага ўварвання. Яна цікавілася фігурным катаннем, вышыўкай, шыццём і псіхалогіяй.

Перш чым уключыцца ў палітычную дзейнасць, ураджэнка Віцебска займалася ў Мелітопалі невялікім бізнесам, мела статус індывідуальнага прадпрымальніка і аказвала сацыяльную дапамогу людзям без пэўнага месца жыхарства. З 2014 году яна ўступіла ў партыю «Апазіцыйны блок» (адна з партый, утвораных пасля распаду «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча. — РС) і спрабавала ўдзельнічаць у выбарах, каб трапіць у Мелітопальскую гарадскую раду. Але ніводнага разу не перамагла.

Каментары9

  • Gorliwy Litwin
    21.12.2023
    Руская кравіначка! частка трыадзінага Рускага Народу. 
  • dima6
    21.12.2023
    Напісалі этнічную беларуску. Цікава, як гэта вызначылі? Па знешнасці ці па прозвішчу, месцу народжання? Патлумачце як вызначаць этнічны або не?
  • Gorliwy Litwin
    21.12.2023
    dima6, Этнічнасць гэта таямнічая субстанцыя прыдуманая этнакультуролягамі! Грэшна сумнявацца ў яе існаванні! Пярун з Ярылам раз'юшаныя заб'юць! 

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу53

Грамадствадапоўнена53

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць