Свет11

Украіна ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной беларускай кампаніі

23 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі Украіны ўвёў санкцыі супраць асобаў і кампаній, якія шкодзяць інтарэсам Украіны.

Санкцыі ўведзеныя супраць 51 чалавека з грамадзянствам Расіі, Украіны, Латвіі, Кіпра і Вялікабрытаніі.

Таксама пад абмежаванні патрапілі 134 кампаніі. У асноўным яны расійскія, але ёсць у спісе і адна беларуская — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Маштабныя рашэнні». Супраць яе санкцыі ўвялі тэрмінам на 5 гадоў. Кампаніі заблакуюць актывы, цалкам спыняць правядзенне ёй гандлёвых аперацый на тэрыторыі Украіны,транзіт рэсурсаў, палётаў і перавозак праз тэрыторыю Украіны, заблакуюць вывад капіталаў па-за межы Украіны, анулююць ці прыпыняць дзеянне ліцэнзій і іншых дазволаў на працу і інш.

Кампанія «Маштабныя рашэнні» — рэзідэнт ПВТ, яна займаецца распрацоўкай сістэм электроннага дакументазвароту і электронных сховішчаў даных для розных сектараў эканомікі. 

Каментары1

  • Васіль
    24.12.2023
    А вайну Расеі так і не аб'явілі.
    А потым будуць казаць, што Амерыка ім не дапамагала.  Яны будуць бізнэс з расеяй рабіць - а вы ім дапамагайце. Дасылайце данаты са сваіх пенсій. Вы ж вінаватыя, с вашай жа тэрыторыі!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?2

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу8

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны5

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?2

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць