Свет22

Да перадвыбарчай кампаніі Байдэна падключыцца экс-дзяржсакратар ЗША

Джон Кэры абвясціў пра гэта сваім супрацоўнікам у суботу.

Джон Кэры. Фота: Rafiq Maqbool / AP

80-гадовы былы дзяржсакратар Джон Кэры хутка сыдзе з пасады спецпасланніка ЗША па клімаце і падключыцца да перадвыбарнай кампаніі паплечніка па Дэмакратычнай партыі, 81-гадовага прэзідэнта Джо Байдэна, піша Бі-бі-сі.

Кэры абвясціў пра гэта сваім супрацоўнікам у суботу. Ён праслужыў спецпрадстаўніком па клімаце тры гады.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у лістападзе гэтага года.

У 2004 годзе сенатар Кэры прайграў прэзідэнцкія выбары Джорджу Бушу, які тады пераабраўся на другі тэрмін, апярэдзіўшы Кэры ўсяго на 2,4% галасоў.

Пазней, у 2013-2017 гг, ён быў дзяржсакратаром пры прэзідэнце Бараку Абаме.

Праблемай змены клімату ён пачаў займацца яшчэ тады: пры ім, у 2015 годзе, было падпісана Парыжскае пагадненне, у якім амаль усе краіны свету ўпершыню абавязаліся сумесна скарачаць выкіды парніковых газаў.

На цяперашняй пасадзе Кэры, у прыватнасці, удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні нядаўняга кліматычнага саміту COP28 у Дубаі, на якім краіны свету дамовіліся аб стратэгіі паступовай адмовы ад выкапнёвага паліва.

Джон Кэры, нягледзячы на спрэчкі паміж Вашынгтонам і Пекінам, цалкам паспяхова супрацоўнічаў з кітайскім калегам Се Чжэньхуа. ЗША і Кітай — найбуйнейшыя ў свеце эмітэнты парніковых газаў.

«Кліматычны крызіс — гэта пагроза для ўсяго чалавецтва, і мы ўсе павінны дзейнічаць як мага больш імкліва», — сказаў Кэры, выступаючы летась у Пекіне.

Адміністрацыя Джо Байдэна абяцае, што да 2030 года ЗША скароцяць выкіды да паловы ад узроўню 2005 года. Два гады таму Байдэн правёў праз Кангрэс закон аб асігнаваннях на развіццё «зялёнай» энэргетыкі сумай 369 млрд даляраў.

Каментары2

  • Янка
    15.01.2024
    Лепшы сябар Лаўрова і Артэгі? Дзейнасць Керы на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША супала з пачаткам расейскай агрэсіі супраць Ўкраіны ў 2014. Салодкая парачка Керы-Абама па сутнасці зрабіла ўсё, каб наступствы анэксіі Крыма і развязвання вайны на Данбасе адбыліся для пуціна касметычнымі і стварыла глебу для далейшых войн - у Сірыі і ва Ўкраіне ў 2022
  • ахто.там.вперде
    15.01.2024
    так этa ж наш чалавэк в америке! 

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года2

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года2

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць