Грамадства

Эксперт: Чакаць значнага ператоку рублёвых дэпазітаў у валютныя ў 2010 годзе не варта

Такую думку выказала аналітык Кацярына Смірнова.

Такую думку выказала аналітык Кацярына Смірнова.

«Я не чакаю сур’ёзных скачкоў курсу беларускага рубля ў кошыку валют», — адзначыла эксперт. Паводле яе слоў, «пры адсутнасці дэвальвацыйных працэсаў не трэба чакаць і сур’ёзнага ператоку рублёвых дэпазітаў у валютныя: хто захоўваў грошы ў рублях, будзе і далей гэта рабіць».

Што датычыцца актыўнасці насельніцтва зберагаць грошы ў банках, то, паводле слоў аналітыка,

усё будзе залежаць ад рэальных даходаў.

Калі апраўдаюцца аптымістычныя прагнозы ўрада (сярэдняя зарплата да канца 2010 года ў 1,5 млн. рублёў.), то трэба чакаць значнага росту аб’ёму дэпазітаў, адзначыла Смірнова. «Хаця, на мой погляд, больш рэальна чакаць нязначнага росту даходаў насельніцтва», — дадала яна.

Паводле слоў эксперта, «хацелася б чакаць ад банкаў цікавых прапаноў для ўкладчыкаў, якія размяшчаюць дэпазіты з года ў год». Смірнова пераканана, што правільная практыка, «калі банкі для пастаянных укладчыкаў пры перазаключэнні дагавораў прапаноўваюць стаўкі па дэпазітах на больш прывабных умовах у параўнанні з дзейнымі». Такі падыход, лічыць аналітык, будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнцыі на рынку.

На рынку крэдытавання ў 2010 годзе варта чакаць усплёску актыўнасці, асабліва попыту на спажывецкія крэдыты, які з’явіўся ўжо ў канцы 2009 года, прагназуе Смірнова.

Банкі, паводле яе слоў, таксама зацікаўлены павялічваць крэдытныя партфелі і крэдытаваць насельніцтва.

Што ж да крэдытаў на нерухомасць, то тут асаблівых зменаў не прадбачыцца, мяркуе аналітык: «Сітуацыя будзе залежаць ад развіцця самога рынку нерухомасці».

Памеры працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах будуць зніжацца ў сувязі з палітыкай, якая праводзіцца Нацбанкам, прагназуе эксперт. «Ужо ў першым квартале новага года стаўкі па рублёвых дэпазітах могуць упасці на 2%. Што датычыць крэдытаў, то і тут у першыя месяцы можна чакаць зніжэння ставак», — гаворыць Кацярына Смірнова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі4

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць