Каханне і сэкс1111

Новае даследаванне ставіць пад сумнеў распаўсюджаныя ўяўленні аб перавагах гледачоў порна

Вучоныя высветлілі, што хоча бачыць большасць гледачоў фільмаў для дарослых, асабліва жанчыны.

Кантэнт-аналіз візуальнай парнаграфіі нязменна паказвае, што дэманстрацыя мужчынскага аргазму і эякуляцыі значна больш распаўсюджана, чым сцэны жаночага аргазму. Пры гэтым стваральнікі такога кантэнту, у большасці сваёй мужчыны, аддаюць перавагу паказу нетрадыцыйных месцаў для семявывяржэння.

Спосаб завяршэння мужчынам палавога акту часам разглядаецца як праява агрэсіі. Эякуляцыю на твар ці ў рот некаторыя феміністкі лічаць сімваламі жадання мужчын сэксуальна дамінаваць і нават жанчынаненавісніцтва. Аднак да гэтага часу было мала вядома пра рэальныя перавагі гледачоў порна адносна падобных сцэн.

Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў навуковым часопісе Sexes, высветліла, якім чынам гледачы, як мужчыны, так і жанчыны, успрымаюць мужчынскую эякуляцыю ў фільмах для дарослых.

Для свайго даследавання навукоўцы праз анлайн-платформы і Facebook адабралі ўдзельнікаў (мужчын, жанчын і небінарных людзей) з 55 краін. Удзельнікі мусілі быць старэйшымі за 18 гадоў і рэгулярна глядзець анлайн-парнаграфію.

З удзельнікамі праводзілася ананімнае анлайн-інтэрв'ю праз Skype працягласцю ад 30 да 120 хвілін. У час размовы даследчыкі асноўную ўвагу звярталі на пытанні важнасці ў порнафільме сцэны мужчынскай эякуляцыі і перавагах гледача адносна таго, куды мужчына канчае.

Як пішуць аўтары, каля паловы апытаных выказалі абыякавасць да сцэны мужчынскай эякуляцыі. Асабліва шмат такіх было сярод гетэрасэксуальных мужчын. Прычым значная іх колькасць заявіла, што спыняла прагляд да таго, як у героя фільма наступаў аргазм.

Навукоўцы высветлілі, што найбольш папулярным месцам для эякуляцыі быў класічны варыянт (похва партнёркі). Пра гэта выказалася 37% усіх апытаных і амаль кожная другая жанчына. Толькі каля 17% усіх апытаных прызналіся, што ім падабаецца назіраць сцэны, дзе мужчына канчае на цела партнёркі ці партнёра ці ў рот.

Пры гэтым эякуляцыю на твар хацелі бачыць менш за 10% апытаных, з іх зусім малая доля жанчын. Да таго ж, такая практыка выклікала рэзкую негатыўную рэакцыю з боку ўдзельнікаў апытання. Яны апісвалі яе як непрывабную і нават агідную.

Акрамя гэтага, даследчыкі заўважылі цікавыя адрозненні ў перавагах у залежнасці ад культуры і полу рэспандэнтаў.

Традыцыйны спосаб эякуляцыі меў больш прыхільнікаў сярод удзельнікаў апытання з Паўднёвай Азіі і Афрыкі. Магчыма, лічаць вучоныя, гэта звязана з той увагай, якую надаюць у гэтых рэгіёнах сперме і погляду на тое, што яе марнае праліццё аслабляе мужчын.

А вось жыхары Блізкага Усходу жадалі бачыць эякуляцыю на цела ці твар партнёрцы. Магчымае тлумачэнне гэтага ў тым, што ў культурах гэтага рэгіёна мужчынскаму аргазму надаецца вялікае значэнне, і гледачы хочуць бачыць доказы таго, што ён адбыўся.

Аўтары адзначаюць, што атрыманыя імі вынікі разыходзяцца з тым, што ў сваёй пераважнай большасці паказваюць гледачу аўтары порнафільмаў. Акрамя гэтага, яно прадэманстравала, што перавагі мужчын і жанчын, аматараў порна, не істотна адрозніваюцца, і феміністкі не маюць рацыі, калі абвінавачваюць мужчын у жаданні выкарыстаць твар ці рот жанчыны для яе прыніжэння.

Чытайце яшчэ:

У часе сэксу больш думаеш пра тое, як выглядаеш, чым пра задавальненне? Каментуе сэксолаг

Ці залежыць сэксуальнасць ад нацыянальнасці?

Як выправіць «разрыў між аргазмамі»

Навукоўцы высветлілі, у якой позе жанчыны часцей за ўсё атрымліваюць аргазм

Каментары11

  • даведка
    25.01.2024
    Феминисток возмущает демонстративная эякуляция рисового отвара на лицо и в рот себе подобным.
  • a.hto.tam.idze
    25.01.2024
    Загаловак нейкі незразумелы. Лепшы варыянт, на маю думку: "Новае даследаванне ставіць пад сумнеў распаўсюджаныя ўяўленні аб тым, чаму аддаюць перавагу гледачы порна"

  • Памаранчавая шкарпэтка
    25.01.2024
    Чаму "порна" ? Звычайнае чалавечае сэксуальнае жыцьцё. Што за дурацкія падраздзелы, эротыка, распуста, порна, і т.д.? У такой справе стрыманасьці няма, краёў не існуе, і тармазоў не бывае. Частка чалавечай, і ня толькі, прыроды і жыцьця ўтворанага ёю.

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку17

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць