«Ён не любіць, калі яго хваляць, але мы ж павінны праўду гаварыць». Качанава ў ліслівасці набліжаецца да віртуознасці
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 26 студзеня сустрэлася з сябрамі так званага «Моладзевага парламента». Падчас сустрэчы яна між іншага натхнёна займалася сваёй любімай справай — усхваленнем Аляксандра Лукашэнкі. Мала ў каго з чыноўнікаў гэта атрымліваецца на такім гросмайстарскім узроўні.
«Усё, што ён расказваў і гаварыў, як будзе — усё так і адбываецца. Дык мы павінны цаніць, што сёння такі кіраўнік у краіне, лідар наш. Нацыянальны лідар, я лічу. Ён не любіць, дарэчы, калі яго хваляць, жудасна. Але мы ж павінны праўду гаварыць людзям», — проста выпраменьвала захапленне найбліжэйшая паплечніца Лукашэнкі.
Каментары