Навука і тэхналогіі55

Якія водгукі пакідаюць карыстальнікі ноўтбукаў ад «Гарызонта»

Год таму стартавалі продажы ноўтбукаў беларускай вытворчасці ад Horizont. Паглядзелі водгукі карыстальнікаў, якія наважыліся набыць навінку ад айчыннага вытворцы.

Фота: скрыншот з відэа

Чатырохзоркавы ноўтбук

У каталозе «Анлайнера» беларускія ноўтбукі маюць чатыры зоркі рэйтынгу — праўда, адзнака базуецца на аснове шасці водгукаў.

Чатыры карыстальнікі паставілі беларускаму ноўтбуку найвышэйшую адзнаку, адзін ацаніў Horizont H-book на троечку, яшчэ адзін карыстальнік даў адну зорку.

Пакупнік, які паставіў гаджэту самую нізкую адзнаку, сцвярджае, што новы ноўтбук адпрацаваў усяго адну гадзіну ў дзень куплі, а на наступны дзень перастаў рэагаваць на кнопку ўключэння. 

Паколькі ноўтбук перастаў працаваць, са станоўчых момантаў уласнік адзначыў толькі дызайн. 

Фота: скрыншот з сайта catalog.onliner.by

У іншага карыстальніка, які ацаніў ноўтбук трыма зорачкамі, асноўныя прэтэнзіі былі да якасці экрана і да праблем з пошукам і ўсталёўкай драйвераў у выпадку змены аперацыйнай сістэмы.

Да пераваг ён аднёс дызайн ноўтбука (за выключэннем клавіятуры) і высокую якасць зборкі.

Астатнія чатыры водгукі пазітыўныя. Кожны з карыстальнікаў адзначае высокую якасць прадукта і ўпакоўкі.

«Выдатны ноўт. Вельмі здзівіла ўпакоўка, вельмі прыгожая, з аксамітам. Адчуванне, што ў рукі ўзяў якасную рэч. Да знешняга выгляду, начыння прэтэнзій няма, усё працуе, як трэба. Малайцы Horizont, выдатны прадукт атрымаўся. Адназначна раю», — піша карыстальнік «Анлайнера».

«А што ў ім беларускага? Літара Н?»

На «Яндэкс Маркет» у Horizont усяго адзін водгук. Карыстальнік адзначае, што больш, чым за месяц карыстання недахопаў не выявіў. Сам ноўтбук ён называе ціхім, шустрым, лёгкім і на першы погляд нават не дрэнным.

Фота: скрыншот з сайта market.yandex.ru

Не густа з водгукамі і на Ozon (можна меркаваць, што і пакупнікоў на гэты ноўтбук не шмат). «Лаптоп як лаптоп… Паглядзім як працаваць будзе», — гучыць адзіны водгук на Horizont H-book MAK4.

Крыху большая актыўнасць у раздзеле з пытаннямі. Большасць карыстальнікаў цікавіць, што ў ноўце беларускага. Чаму ён каштуе на 10% даражэй за кітайскі Itel Spirit 2, копіяй якога, меркавана, з'яўляецца? Якімі менавіта камплектуючымі адрозніваецца дадзены ноўтбук ад Itel Spirit 2? Прадстаўнік кампаніі ў каментарах на гэтыя пытанні адказаць не змог.

Фота: скрыншот з сайта ozon.ru

Яшчэ адзін водгук на Horizont H-Book 14 можна адшукаць на сайце otzovik.com. Згодна з напісаным, чалавек карыстаўся камп’ютарам на працягу шасці месяцаў. Вялізны водгук налічвае больш за 13 тысяч знакаў, дзе не толькі апісваецца ўражанне ад H-Book, але і параўноўваецца мадэль з ноўтамі Samsung і Lenovо.

Фота: скрыншот з сайта otzovik.com

«Па сукупнасці пераваг і недахопаў ацаню ноўтбук на 5 зорак. Буду рэкамендаваць», — падсумоўвае аўтарка.

У продаж ноўтбукі ад «Гарызонта» паступілі ў снежні 2022 года. У залежнасці ад мадэлі цана на іх ад 1390 да 2270 рублёў. На прэзентацыі тэхнікі казалася, што беларускага ў ёй каля 12%.

Чытайце таксама: 

На заводзе «БелДжы» Лукашэнку паказалі начынку Geely. Колькі беларускага ў аўто?

Каментары5

  • Кастусь
    01.02.2024
    Цікава,и секретная кнопка "кгб-онлайн". Нажал и соединился с оперативным отделом в одник клик
  • даведка
    01.02.2024
    Н-book вчера вечером упомянул в своей шутке про выборы, как сегодня утром уже заглавная статья про него.)
  • Антон
    01.02.2024
    Прыляпіў налепку на кітайскі вырабак, накінўу 10% і вась гатовы прадукт. Хутка ўсё ў Расеі ды РБ так выпускать будуць. Прынамсі расейцы так аўтамабілі вырабляюць, толькі накідваюць не 10% а адразу ўдвая. Ну а Лукашэнка будзе хадзіць, глядзець тыя вырабкі ды пытацца што ў іх акрамя налепкі беларускага.....

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →