Грамадства99

Вячорка: Заклік Ціханоўскай садзейнічаў хвалі салідарнасці для вызвалення гурта «Бі-2»

Прэс-служба дэмлідара адзначае, што заклік Ціханоўскай не дапусціць дэпартацыі «Бі-2» у Расію цытавалі міжнародныя і тайландскія СМІ.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская была адным з першых палітыкаў, якія звярнулі ўвагу на сітуацыю вакол гурта беларускага паходжання «Бі-2» у Тайландзе, яна публічна і непублічна заклікала да вызвалення музыкаў. Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, дзякуючы ў тым ліку Ціханоўскай удалося запусціць хвалю салідарнасці для вызвалення артыстаў, офіс быў на сувязі з дыпламатамі шэрагу краін. «Цяпер музыканты ў Тэль-Авіве, мы ўсе вельмі рады іх вызваленню», — сказаў Вячорка.

Прэс-служба дэмлідара адзначае, што заклік Ціханоўскай не дапусціць дэпартацыі «Бі-2» у Расію цытавалі міжнародныя і тайландскія СМІ.

24 студзеня семярых музыкаў «Бі-2» затрымалі ў Тайландзе на востраве Пхукет пасля канцэрта. Прычынай стаў няправільны тып віз, па якіх група заехала ў краіну: турыстычная, а не працоўная. Артыстаў змясцілі ў цэнтр утрымання міграцыйнай паліцыі вострава Пхукет. Арганізатар гастроляў — кампанія VPI Event Co., Ltd — прызнаў памылку.

@nashaniva Музыканты з «Бі-2» на волі. Што яны расказваюць #беларусь #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #би2лучшие #бобруйск ♬ Молитва (Из к/ф "Молитва") - Би-2

Каментары9

  • Малiна
    01.02.2024
    Штосьцi вы там ужо да****ь да мышэй! 
  • Абы ляпнуць
    01.02.2024
    Ай, Франак, не прымазвайся, хлопцы раскажуць, хто іх вызваліў, зноў сядзеце ў лужыну
  • ЦЫрК ОСТ
    01.02.2024
    Дакаціліся ўжо да чарговага дна: хадатайнічаюць пра грамадзянаў Ізраіля і Расеі, у той час як беларусам адмяняюць візы ў суседнюю ж Польшчу і пастражаюць уезд у Летуву.
    Чакаем заклік вярнуць Ілану Маску 56 міл'ярдаў даляраў заробку ў Тэсле!

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць