Эканоміка33

«ДНР» запрашае Беларусь экспартаваць свае тавары праз парты акупаваных Марыупаля і Мелітопаля

Беларускі бок мог бы выкарыстоўваць парты анексаванай «ДНР» для сваіх экспартных паставак. Пра гэта заявіла член расейскага Савета Федэрацыі ад «ДНР» Наталля Ніканорава, паведамляе «Спутнік».

Паводле яе слоў, пра выкарыстанне партоў і стварэнне беларускага транспартнага хаба на Азоўскім моры ў «ДНР» «можна казаць не толькі гіпатэтычна». Яна сказала, што мае на ўвазе найперш марыупальскі порт.

«Калі казаць пра ўзʼяднаныя тэрыторыі агулам, то гэта яшчэ Мелітопаль», — сказала Ніканорава.

Па словах Ніканоравай, зацікаўленасць у падобным супрацоўніцтве ёсць, больш за тое, ужо вядзецца пэўная праца ў гэтым кірунку.

«Думаю, што ў найбліжэйшай будучыні мы ўбачым канкрэтныя праявы, вынікі гэтай дзейнасці, у гэтым кірунку ў тым ліку», — дадала яна.

Летась ТАСС паведамляў, што першае прадпрыемства з Беларусі пачало адгрузку збожжа на экспарт праз марскі порт Марыупаля. «Яно перавальвае на экспарт сваю сельгаспрадукцыю: збожжа, тэхнічныя культуры. Яны працуюць у нас ужо каля двух месяцаў, арандавалі складскія памяшканні», — паведамляла агенцтва.

Назву беларускай кампаніі і напрамкі паставак не агучылі, але адзначылі, што фірма вывучае магчымасці пераарыентаваць на Марыупаль увесь абʼём свайго экспарту, паколькі гэты транспартны калідор аказаўся карацейшы за іншыя магчымыя.

Пасля закрыцця праз санкцыі зручных партоў Літвы беларускі бок шукае спосабы транспарціроўкі сваіх грузаў. Разглядаўся нават варыянт пабудовы свайго порта ў Мурманску.

Каментары3

  • Не трэба га гэта.
    05.02.2024
    Это нужно быть полным идиотом, чтобы пойти на это. Это то же самое ели разводить костер в закрытом помещении где бы находился бензин.
  • Ганьба
    05.02.2024
    А можна нам заміж грантаў на культуру грант на падводную лодку? Пайду качагарам, каб пускаць на дно айчынныя тавары. «Тапіце за беларускае»!
  • Вася
    05.02.2024
    Скацерцю дарога, пакеты захапіце

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць