Улада99

«Падарунак» патэнцыйным турыстам

З новага года ў 2—3 разы выраслі кошты беларускіх візаў для замежных грамадзян. Перш за ўсё для тых, хто атрымлівае візы ў аэрапортах.

З новага года ў 2—3 разы выраслі кошты беларускіх візаў для замежных грамадзян. Перш за ўсё для тых, хто атрымлівае візы ў аэрапортах.

У Консульскай управе МЗС Беларусі гэта патлумачылі ўводам у дзеянне дадаткаў да асобнай часткі Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Апрача таго з новага года аплата за візы пераведзеная з даляраў у еўра. Змененыя і тыпы віз — цяпер дзейнічае тры тыпы візаў: транзітная, кароткатэрміновая і доўгатэрміновая, падзела на турыстычныя і дзелавыя візы няма.

Як патлумачылі ў консульскім пункце ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»,

калі раней патэнцыйны турыст з Еўрасаюза, зацікаўлены прыехаць у Беларусь, мог атрымаць там аднаразовую кароткатэрміновую беларускую візу за 60 даляраў, то цяпер — за 180 еўра. Доўгатэрміновыя візы для грамадзян Еўрасаюза і ЗША каштуюць больш за 200 еўра.

«У іх ёсць выбар: або браць візу ў пасольстве Беларусі ў сваёй краіне за 60 еўра, або ў аэрапорце за 180 еўра.

Фактычна яны плацяць за тэрміновасць паслугі»,‑‑ патлумачылі ў консульскай управе МЗС Беларусі. Вырас кошт візавых паслуг і пры афармленьні ў пасольствах, але не так кардынальна.

У консульскім пункце аэрапорта «Мінск‑2» зазначылі, што замежныя грамадзяне плацяць і па новых тарыфах, і ніхто пакуль не адмаўляўся.

Але ў турфірмах кажуць, што

замежнікі пачынаюць адмаўляцца ад паездак у Беларусь, бо тут адны з самых дарагіх візаў у cвеце.

Беларускія ўлады штогод прымаюць праграмы прыцягнення замежных турыстаў у краіну, але пакуль гэтыя праграмы не дзейнічаюць, у тым ліку і з‑за дарагоўлі і складанасці візавых працэдур.

Лік замежных грамадзян, якія купляюць турыстычныя прадукты ў Беларусі, складае каля 50 тысяч на год.

Амаль 5 гадоў таму зь ініцыятывы прэзыдэнта Віктара Юшчанкі Украіна скасавала візавы рэжым з краінамі Захаду, і цяпер туды прыяжджаюць мільёны заходніх турыстаў. Паводле Віктара Юшчанкі — да 25 мільёнаў на год.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду2

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа18

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным9

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду2

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць