Грамадства77

Ціханоўская: Няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым

Дэмакратычны лідар Беларусі пракаментавала навіны пра смерць у расійскай калоніі Аляксея Навальнага.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«Сёння ў сеціве з'явіліся навіны пра смерць Аляксея Навальнага ў расейскай калоніі. Гэта смерць — чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі.

У Беларусі зараз дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада — жыцці Мікалая Статкевіча, Машы Калеснікавай, майго мужа Сяргея і іншых зараз знаходзяцца пад прамой пагрозай. Вітольд Ашурак, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч ужо памерлі ў зняволенні. А яшчэ сотні людзей утрымліваюцца ў нечалавечых умовах і без усялякай дапамогі.

Аляксея, як і многіх беларускіх палітвязняў, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. У лютым гэта зрабілі 27-ы раз. Мы ўсе бачылі на фота, як такія ўмовы ўтрымання адбіліся на яго стане. Менавіта таму ў мяне няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым.

Я выдатна разумею, як ад гэтай навіны сціскаецца сэрца ўсіх, чые блізкія зараз знаходзяцца ў турме. Юлія Навальная і іх з Аляксеем дзеці сёння атрымалі самую страшную навіну, якую мы баімся атрымаць аб тысячах нашых каханых. Я выказваю шчырыя спачуванні сям'і, блізкім і калегам Аляксея Навальнага. Маё сэрца сёння з вамі», — сказала Святлана Ціханоўская.

Каментары7

  • неэкстремист
    16.02.2024
    Адольфавіч, увы, убийство политзэка в роисси - плохой знак для Беларуси. Вертухаю подан сигнал: "делай как я". Светлане, да и НЕ ТОЛЬКО ей, необходимо принять неимоверные усилия, что бы остались в живых наши герои.
  • Часам лепей жаваць
    16.02.2024
    Адольфавіч, вельмі самакрытычна, гандольфавіч
  • Хопіць Хайпажорыць
    16.02.2024
    Як жа гэта прыкра чытаць! Навошта нам нейкі Навальны?
    Учора ў Беларусі закатаваны не адзін дзіцёнак! Закатаваны, таму што лукашэнка і яго шобла стварылі невыносныя ўмовы для гадавання дзяцей у нашай краіне! Мы ВЫМІРАЕМ!
    Чаму няма шкадаванняў ад Ціханоўскай па НАШЫХ дзецях? Нікому гэта не цікава? На каго працуюць усе гэтыі глашатаі?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць