Грамадства33

Генпракурор пракаментаваў трагедыю ў Оршы

Пракуроры будуць пільным чынам разбірацца ў прычынах, якія прывялі да таго, што ў Оршы былі забітыя дзеці.

Дом, дзе жыла няшчасная сям'я. Фота: vkurier.by

Генеральны пракурор Андрэй Швед расказаў, што прыняць да вытворчасці крымінальную справу аб забойстве чатырох дзяцей у Оршы было яго рашэннем, піша «Спутнік».

«На мінулым тыдні адбылася трагедыя ў Оршы, маці забіла чатырох уласных непаўналетніх дзяцей ва ўзросце ад аднаго года да дзевяці гадоў, цяпер Генеральнай пракуратурай вядзецца расследаванне гэтага абуральнага факту», — сказаў Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, пракурорам трэба будзе разабрацца ва ўсіх абставінах таго, што адбылося, але ён не мае права выдаваць падрабязнасці справы, пакуль ідзе следства.

«Яшчэ месяц таму было прынята рашэнне аб тым, каб гэтую сям'ю ў СНС (сацыяльна небяспечнае становішча) перавесці. Месяц ляжала рашэнне без выканання. Вядома, у гэтым трэба разбірацца. Чаму толькі месяц таму, а не год, не два», — так адказаў Швед на пытанні дэпутатаў, якія тычацца гэтай гучнай справы.

«Прынялі рашэнне, а чаму не рэалізавалі, чаму гэтая маці не магла накарміць гэтых дзяцей?» — падкрэсліў генпракурор.

І пэўныя службовыя асобы пра гэта ведалі, дадаў Андрэй Швед.

Увечары 14 лютага ў адным са шматкватэрных дамоў Оршы былі выяўленыя целы чатырох дзяцей ва ўзросце ад аднаго года да васьмі гадоў са слядамі задушэння. Маці дзяцей затрымалі па падазрэнні ў забойстве. Яшчэ дваіх дзяцей выратавала тое, што яны ў гэты час былі ў бабулі.

Па факце забойства Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт.139 (забойства двух і больш асоб, здзейсненае ў дачыненні да малалетніх) Крымінальнага кодэкса. Пазней справу да вытворчасці прыняла Генпракуратура.

Каментары3

  • Sergej
    19.02.2024
    Ну и что там разобрался. Эти падлюги с социально-педагогичского центра уже сидят в камере без еды.
  • Максим Дизайнер
    19.02.2024
    Sergej , 

    Шизик, в Швеции ее бы пожизненно лишили родительских прав через год после первых родов, при наличии пары мимо проходил свидетелей. Вылезь из своей родовой избы, и перестань сажать копеечную картоплю в растянутых рваных трениках, идиот.
  • Ёсік
    19.02.2024
    Максим Дизайнер, ты нешта апасьля нядзельнага запою не разумееш тэкстаў, на якія даеш адказы. Пытаньне гучыць наступным чынам: адмыслоўцы з сацыяльна-педагагічнага цэнтра не ведалі аб гэтай сям'і нічога, не бачылі іх жабрацкага стану? Ці далі кватэру і ўсё, хай самі плывуць. Ну дык яна і вырашыла, што 6 дзетак зашмат, малых на дно. А што пракуроры, участковы? Іх звольняць, ці ў асабістую справу алоўкам крэмзануць, а потым згубяць тую цыдулку, і дадуць медаль, як лепшаму супрацоўніку МУС да 80-ці годдзя вызваленьня ад немцаў?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта74

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта74

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць