Грамадства22

Падатковая анансавала праблемы для беларускіх блогераў

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах паабяцала ўзяць «на асобны кантроль» беларускіх блогераў. Ва Упраўленні аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Мінску прызналі што да 2024 года яны не вылучалі блогераў, бізнэс-трэнераў, бізнэсоўцаў у сферы майнінгу і абарачэння крыптавалют у якасці «асобных кірункаў для кантролю», але паабяцалі гэтую практыку змяніць.

Па словах інспекцыі па падатках і зборах, выпадкі, калі блогеры нібыта хаваюць свае рэальныя даходы, пачасціліся. МПЗ заклікала перастаць рабіць «дзіцячыя памылкі, якія дорага абыходзяцца» і запрасіла блогераў і іншых работнікаў анлайн-сферы наведаць іх прэс-канферэнцыю «Асаблівасці дэкларавання даходаў фізічных асоб у 2024 годзе», якая пройдзе ў прэс-цэнтры Дома прэсы 29 лютага і будзе транслявацца анлайн.

«У тэму майнінгу і абарачэння крыптавалют падатковыя органы ўжо ўніклі і паспяхова выяўляюць парушальнікаў, а вось у іншых, на першы погляд бяскрыўдных, анлайн-сферах мы пакуль не спяшаемся, а грунтоўна вывучаем усе аспекты і спадарожныя рызыкі», — паведаміў телеграм-канал Упраўлення аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Мінску.

У ведамстве лічаць, што нібыта высокая рэнтабельнасць і ананімнасць бізнэсу ў анлайн-сферы спалучаная з рызыкамі як для кліентаў і даходаў бюджэту, так і для саміх уладальнікаў анлайн-бізнесу, і прывялі некалькі наглядных прыкладаў.

«Адзін блогер, зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, проста «забыўся пра свае даходы ў РФ», у выніку чаго яму давялося даплаціць каля 200 000 рублёў падатку. Іншы блогер, які ажыццяўляе сваю дзейнасць у якасці фізічнай асобы, «забыўся» падаць дэкларацыю аб даходах, і гэта каштавала яму 53 000 рублёў падатку і пені.

Добра яшчэ тое, што нашы калегі працавалі з імі ў «лайтавым рэжыме», накіраваўшы апавяшчэнні з прапановай аб добраахвотным выкананні падатковага абавязацельства ў парадку артыкула 73 Падатковага кодэкса РБ», — расказалі ў ведамстве.

Інспекцыя паабяцала, што не пашкадуе «ўвагі, часу і кампетэнцый» для тых, хто лічыць выплату падаткаў «анахранізмам». 

Каментары2

  • No taxation without representation
    28.02.2024
    Канторы Налівайкі варта памятаць, што топ-блогеры проста з'едуць і стануць падаткавымі рэзідэнтамі у замежжы. Хто больш паспяховы, як Улад Бумага - у Эміраты. Хто пакуль яшчэ падымаецца - у Расею. У любым выпадку падаткавыя ўмовы што там, што там - больш лагодные. А бюджэт рэжыму хай папаўняюць Карпянкоў ды Азаронак
  • нявеста Азаронка
    28.02.2024
    дык яны ж не папаўняюць, а наадварот жаруць за кошт бюджэту. Грыша мой вунь як зноў раз'еўся. Грыша, худней давай. бо не жанюся

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць