Свет99

На руінах «прыгожынскай імперыі троляў» у Расіі стварылі «сусвет троляў». Як ён дзейнічае?

Заходнія спецслужбы сцвярджаюць, што амаль за ўсімі расійскімі аперацыямі па дэзынфармацыі па ўсім свеце стаіць адзін паліттэхнолаг, а расійскія фабрыкі троляў стварылі разгалінаваную структуру, якую называць «сусветам троляў».

Fake News Несапраўдныя навіны Ложные новости

Французская інтэрнэт-каманда «Па слядах троляў» у супрацоўніцтве з радыёстанцыяй FRANCE 24-RFI апублікавала шэраг даследаванняў, якія выкрываюць глабальную кампанію Расіі па дэзынфармацыі.

Як адзначыла ўдзельніца каманды даследчыкаў Ліла Хасінта (Leela Jacinto), у шырокаразгалінаваным сусвеце рускіх троляў, якая з'яўляецца часткай гібрыднай вайны Пуціна, пасля смерці Яўгена Прыгожына адбыліся істотныя змены.

Калі раней гэта была падобная да піраміды структура на чале з кіраўніком групы Вагнера, то пасля яго гібелі сістэма стала больш падобнай да павуціння, якое складаецца з частак, што звязаныя паміж сабою асобнымі гульцамі.

Адзін з іх — Ілья Гамбашыдзэ, які раней працаваў памочнікам віцэ-спікера Дзяржаўнай думы Расіі Пятра Талстога. Цяпер ён выступае заснавальнікам дзвюх кампаній — Агенцтва сацыяльнага праектавання (АСП) і Групы кампаній «Структура». Яны зʼяўляюцца свайго кшталту кампаніямі па найме, якія працуюць па ўсім свеце і зʼяўляюцца ключавымі ў расійскім «сусвеце троляў».

Міжнародная дзейнасць

АСП і «Структура» адказныя за стварэнне фэйкавых вэб-сайтаў, якія выдаюць сябе за дзяржаўныя арганізацыі і законныя СМІ Еўропы (у першую чаргу Германіі, Францыі, Італіі, Украіны і Вялікабрытаніі), а таксама прасоўванне ў сацыяльных сетках прарасійскай лічбавай кампаніі па дэзынфармацыі RRN (Recent Reliable News — Апошнія Надзейныя Навіны).

Эксперты сцвярджаюць, што Гамбашыдзэ працаваў разам з супрацоўніцай расійскага дэпартаменту сувязі і інфармацыйных тэхналогій Сафіяй Захаравай, якую лічаць «мозгам» аперацыі «Двайнік».

У лістападзе 2023 года Дзярждэпартамент ЗША назваў АСП і «Структуру» каардынатарамі шырокай кампаніі дэзынфармацыі па ўсёй Лацінскай Амерыцы з мэтай прасоўвання стратэгічных інтарэсаў Расіі ў гэтым рэгіёне шляхам адкрытага і схаванага супрацоўніцтва з мясцовымі СМІ і ўплывовымі блогерамі.

Дзярждэпартамент адзначыў, што ў 2023 годзе расійскія агенты ўплыву адаптавалі намаганні, каб усё больш хаваць свае намеры. Яны «адмывалі» ўпадабаныя імі паведамленні праз шырокую экасістэму расійскіх проксі-сайтаў, прыватных асоб і арганізацый, якія прадстаўляюцца незалежнымі крыніцамі навін.

Масква стварала арыгінальныя гісторыі або ўзмацняла папулярны ці дыскусійны дыскурс, які ўжо існаваў, выкарыстоўваючы сетку дзяржаўных СМІ, проксі і субʼектаў уплыву ў сацыяльных сетках, з мэтай далейшага пранікнення ў заходняе інфармацыйнае асяроддзе.

Як адзначаюць аналітыкі, АСП выконвае двайную ролю. Яна дзейнічае як каардынатар розных гульцоў, уцягнутых у кампаніі дэзынфармацыі, а таксама як аператар, які стварае ілжывы кантэнт.

У ліпені 2023 года прозвішча Іллі Гамбашыдзэ разам з генеральным дырэктарам «Структуры» Мікалаем Тупікіным было ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС за іх ролю ў стварэнні фальшывых вэб-старонак і акаўнтаў у сацыяльных сетках, якія «ўзурпіруюць ідэнтычнасць нацыянальных СМІ і ўрадавых вэб-сайтаў» у рамках «гібрыднай кампаніі Расіі супраць ЕС і дзяржаў-удзельніц».

Уплыў на грамадскую думку ва Украіне

Але на самой справе большая частка бізнэсу Гамбашыдзэ звязаная з распаўсюдам дэзынфармацыі ў Расіі. Менавіта гэта дзейнасць дае АСП і «Структуры» грошы. Яны ўдзельнічаюць у інфармацыйнай кампаніі ў часе выбараў і спрабуюць аказаць уплыў на сітуацыю ў аддаленых рэгіёнах Расіі.

Цяпер галоўнай задачай дзейнасці фабрык троляў зʼяўляецца ўплыў на меркаванні жыхароў Украіны. І тут асноўную ролю адыгрывае кум Пуціна Віктар Медзвядчук. Пасля абмену на ўкраінскіх палонных Медзвядчук стаў кіраваць запушчанай летам 2023 года платформай пад назвай «Другая Украіна».

Хоць афіцыйна праект узначальвае Віктар Медзвядчук, яго куратарам зʼяўляецца АСП Іллі Гамбашыдзэ. Супрацоўнікі «Другой Украіны» прасоўваюць пракрамлёўскія наратывы. Па сутнасці, гэта стрыжань гібрыднай вайны Расіі. І цяпер, напярэдадні выбараў у ЗША і Еўропе, яна будзе вельмі жорсткай.

У распараджэнні журналістаў The Washington Post аказаліся больш за сто дакументаў, змест якіх паказвае маштабы крамлёўскай прапаганды па расколе і дэстабілізацыі ўкраінскага грамадства, якой кіруе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргей Кірыенка.

З матэрыялаў вядома, што стратэгі раілі развіваць «сетку Telegram-каналаў у спалучэнні з Twitter і Facebook / Instagram» як найбольш эфектыўны спосаб пранікнення ў медыяпрастору Украіны, адзначаючы, што аўдыторыя Telegram ва Украіне ў 2022 годзе вырасла на 600% у параўнанні з папярэднім годам.

У пачатку сакавіка 2023 года дзясяткі нанятых троляў штотыдзень рассылалі больш за 1300 тэкстаў і пісалі каля 37 тысяч каментароў ва ўкраінскіх сацыяльных сетках. Супрацоўнікі «фабрык троляў» у той час зараблялі 60 тысяч рублёў у месяц (каля 660 долараў) за напісанне 100 каментароў у дзень.

Адной са стратэгій правядзення шырокамаштабнай кампаніі дэзынфармацыі супраць Украіны было дабіцца таго, каб тэмы, размешчаныя тролямі ў еўрапейскіх сацыяльных сетках, прасачыліся ва Украіну праз рэпосты і ўзмацненне або былі падхоплены ўкраінскімі палітыкамі.

Аднак нягледзячы на намаганні крамлёўскіх троляў расколу ва ўкраінскім грамадстве не назіраецца. Згодна з апытаннямі грамадскай думкі, яно да сёння застаецца надзіва згуртаваным.

Чытайце яшчэ:

Расійская разведка запусціла хвалю дэзынфармацыі аб біялагічных выпрабаваннях ЗША на жыхарах Афрыкі

Расійская прапаганда заявіла, што нямецкае медыя напісала пра Буданава ў коме. Немцы абверглі гэты фэйк

Аперацыя «Двайнік»: як дзейнічае расійская прапаганда

Каментары9

  • Аі
    02.03.2024
    Мяркую, што і ААЦ з сеткай мясцовых лукашысцкіх прапагандысцкіх смі, каналаў і блогераў - гэта таксама частка рашысцкага “сусвету прапаганды і троляў” для прасоўння крамлёўскіх наратываў.
  • .
    02.03.2024
    Супрацоўнікі «фабрык троляў» у той час зараблялі 60 тысяч рублёў у месяц (каля 660 долараў) за напісанне 100 каментароў у дзень
    100 комментариев * 20 рабочих дней = 2 тысячи комментариев за 60 тысяч рублей. Ровно по 30 сребренников за штуку, придерживаются традиций.
  • Цім
    02.03.2024
    Калі гэта вайна, дык вядомых камандзіраў трэба час ад часу неяк нейтралізаваць.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго10

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»8

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль6

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа14

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду1

Пры паездцы з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаць толькі 6 гадзін, а назад — суткі2

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго10

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць