Грамадства55

«Міліцыянты самі былі ў шоку ад такога». Імаверна, затрымлівалі былога кіраўніка Гомеля Кірычэнку

Паводле інфармацыі «Свабоды», людзі, якія выходзілі пасля арышту з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання ў сярэдзіне і канцы лютага, расказвалі, што былі там адначасова з былым кіраўніком Гомеля Пятром Кірычэнкам. Зараз ён займае пасаду старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Ён жа ў снежні 2023 году ўзначаліў Гомельскую абласную выбарчую камісію і «выдатна» правёў апошнія так званыя выбары.

 Пётр Кірычэнка дае прэс-канферэнцыю з нагоды адзінага дня галасавання

 «Нам, арыштантам, самі канвойныя казалі, што Кірычэнка быў на «сутках». Але сядзеў асобна ад усіх «экстрэмістаў», на іншым паверсе. Міліцыянты самі былі ў шоку ад такога», — апавядаў «Свабодзе» адзін з тых, хто нядаўна вызваліўся з гомельскага ІЧУ. 

Іншы жыхар Гомля, які таксама трапіў на «суткі» ў лютым, заўважаў, што па ізалятары «хадзіла такая інфармацыя», хаця сам асабіста ён не бачыў Кірычэнку. 

Яшчэ адзін суразмоўца «Свабоды» сцвярджае, што ў канцы студзеня прасіўся на прыём да Кірычэнкі і не трапіў, бо таго не было на працы. На сайце Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў з 23 студзеня па 15 лютага няма згадак пра мерапрыемствы з удзелам Пятра Кірычэнкі, хоць звычайна пра яго там пішуць часта. 

Афіцыйнай інфармацыі пра магчымае затрыманне Пятра Кірычэнкі, а таксама пра яго прычыны не было. 

Пётр Кірычэнка быў старшынёй Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта з 19 лістапада 2012 года па 12 снежня 2022 года. Быў унесены ў канадскі санкцыйны спіс за садзейнічанне ўварванню ва Украіну.

Каментары5

  • Гэта жах
    06.03.2024
    Хто цяпер галоўны ў краіне? Скажаце , Ён ...Не’,гэта міліцыянт.Гэта іх рукамі і пысамі робіцца ўся брудная справа. Яны могуць спраўляцца і без Яго ,а вось апошні без іх нікуды.Вядома ,я маю на ўвазе ўсю ,так званую ,сілавую нечысьць, гары пад іх нагамі зямля
  • Нячысцік спакусіў
    06.03.2024
    Гы-гы, Ашыбка ,спутаў кішэні. Гатоў быць прэдсядацелям калгасы "Пянькі".
  • двор лукашенко
    06.03.2024
    На скотном дворе - как на скотном дворе...

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць