Грамадства1010

«Радыё Ўнэт» спыніла вяшчанне праграм на беларускай мове

«Радыё Ўнэт» заявіла пра часовае спыненне вяшчання праграм на беларускай мове. Прычына — у адсутнасці фінансаў. 

«На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі. Такім чынам, мы былі вымушаны часова прыпыніць нашую працу. Дзякуй нашым слухачам і гасцям праграм. Верым у лепшае. І яшчэ пачуемся!» — гаворыцца ў заяве.

«Радыё Ўнэт» пачало працу 11 лістапада 2020 года і сфармавалася з журналістаў, якія з-за рэпрэсій былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.

Беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт» з’яўляецца часткай польскага Radio Wnet і выходзіць у эфір кожны будні дзень раніцай і ўвечары. 

Эфір «Радыё Ўнэт» ствараецца беларускай рэдакцыяй у супрацоўніцтве з польскімі студыямі Radio Wnet у Варшаве, Кіеве, Вільні і Львове, а карэспандэнты Радыё Ўнэт працуюць у Польшчы, Украіне, Літве і Швейцарыі.

Каментары10

  • Так
    14.03.2024
    Зноў НН не акцэнтуе пры якой уладзе такое адбылося. Якое супадзенне. А калі б такое пдбылося пры папярэднім урадзе, загаловак хутчэй за ўсё быў б зусім іншым. Ці прынамсі падзагаловак.
  • Стратегия
    14.03.2024
    К сожалению, на данном историческом этапе нет шансов объединить широкие протестные беларуские массы внутри Беларуси и за ее пределами на идеях БЧБ, беларуском языке и истории по разным причинам, в т.ч. в силу того, что власти подняли высоко ставки за приверженность к этому, мало кто захочет подставлять себя или своих родных и близких. Так сложилось исторически, что эта тема волновала и волнует узкий круг беларусов, поэтому и такие низкие рейтинги ко всему беларускому контенту, публикуемому или транслируемому независимыми СМИ. Это видят собственники этих СМИ, это видят и их спонсоры, если таковые у кого-то имеются. Что делать? Не опускать руки и работать с тем народом, который есть и который против луко-системы, но общаться с ним нужно на том языке к которому он привык. А когда власть поменяется, нужно дать широкую дорогу развития беларускому языку и культуре без языкового давления на общество - через бесплатные курсы, мероприятия, постепенное внедрение беларуского языка в разных сферах жизни, чтобы у людей возникло желание его освоить и все то, что с ним связано. Через некоторое время делать объективные социалогические замеры общества на сколько оно готово к переходу на беларуский язык, насколько о популярен и в связи с этим проводить взвешенную и поэтапную политику возвращения беларусов ко всему беларускому. А если вы будете силой и навязыванием склонять людей к беларускому языку, то ничего у вас не выйдет, а станет только хуже. Нужно знать свое общество и своих людей с которыми вы собираетесь работать, которых вы хотите привлечь на свою сторону и надеетесь с их помощью победить диктатуру.
  • Жора
    14.03.2024
    Стратегия, старыя імперскія песні пра "якая розніца на якой мове". Са старымі праверанымі наратывамі "не трэба навязваць". Адшукаеце факты навязвання - тады і раскрывайце рот. Бо медыя на рускай мове заваліся, а адзінкавыя, якія працуюць па-беларуску, закрываюцца. Дык хто каму навязвае?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць