Грамадства11

Пракаповіч: Нацбанк забяcпечыць стабільнасць рубля

Нацыянальны банк забяспечыць стабільнасць беларускага рубля. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч 18 студзеня падчас даклада Аляксандру Лукашэнку, паведамляе прэс‑служба прэзідэнта.

Пракаповіч паведаміў Лукашэнку пра вынікі працы банкаўскай сістэмы краіны за снежань 2009 года і за мінулы год у цэлым. Размова таксама ішла пра тыя задачы, якія неабходна вырашаць банкаўскаму сектару сёлета. Курс нацыянальнай валюты ў снежні 2009 года быў стабільным і да кошыка валют не змяняўся, паведаміў Пракаповіч. Задача па забеспячэнні курсу беларускага рубля ў запланаваных межах выконвалася і на працягу года: з 2 студзеня па 31 снежня 2009 года аслабленне нацыянальнай валюты склала 7,9% пры дапушчальным ваганні плюс‑мінус 10%. У студзені гэтага года беларускі рубель працягвае заставацца стабільным, пры гэтым унутры кошыка пэўныя ваганні захоўваюцца.

Вялікая праца, заявіў Пракаповіч, праведзена ў 2009 годзе банкаўскай сістэмай Беларусі ў частцы крэдытавання рэальнага сектара эканомікі.

а мінулы год аб’ём выдадзеных банкамі крэдытных рэсурсаў узрос у 1,4 разу, што адпавядае тэмпам дакрызіснага ўзроўню. Разам з тым кіраўнік Нацбанка зазначыў, што працэнтныя стаўкі на фінансавым рынку Беларусі вывесці на дакрызісны ўзровень не ўдалося. На працягу мінулага года яны заставаліся высокімі. Таму ў 2010 годзе, заявіў Пракаповіч, задача Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы — у кароткі перыяд часу выйсці на той узровень працэнтных ставак, якія прадугледжаныя Асноўнымі кірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі на гэты год. У цэлым Пракаповіч запэўніў Лукашэнку, што ўсе паказчыкі, закладзеныя ў Асноўных кірунках грашова‑крэдытнай палітыкі на 2010 год, будуць забяспечаныя ў поўным аб’ёме.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць