Улада66

Сямашка паляцеў у Парыж

Дэлегацыя ўрада 19 студзеня распачала насычаны візіт у Францыю.

Дэлегацыя ўрада на чале з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Уладзімірам Сямашкам 19 студзеня распачала насычаны візіт у Францыю.

Як паведаміла прэс‑служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, у рамках візіту запланаваны сустрэчы

з генеральным сакратаром Елісейскага палаца Клодам Геанам, кіраўніцтвам МЗС і Міністэрства эканомікі, прамысловасці і занятасці Францыі, шэрагу буйных французскіх кампаній і банкаў. Запланавана таксама правядзенне беларуска‑французскага дзелавога форуму ў штаб‑кватэры руху французскіх прадпрымальнікаў МЕДЕФ.

«У межах сустрэч плануецца паглыбленае абмеркаванне пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы перспектывы нарошчвання гандлёва‑эканамічных і інвестыцыйных сувязей з Францыяй, развіццё палітычнага дыялогу і дагаворна‑прававой асновы адносінаў, а таксама ўзаемадзеяння па лініі міжнародных арганізацый», — гаворыцца ў паведамленні беларускага замежнапалітычнага ведамства.

У студзені—лістападзе 2009 года тавараабарот Беларусі і Францыі скараціўся амаль на траціну і склаў 404,9 млн. даляраў (69,4% да аналагічнага перыяду 2008 года); беларускі экспарт склаў 62,6 млн. даляраў (83,3%), імпарт — 342,2 млн. даляраў (67,3%). Асноўныя артыкулы беларускага экспарту: мэбля, азотныя ўгнаенні, трубы з чорных металаў, адзенне, казеін.

Увозім жа легкавікі, інсектыцыды, гербіцыды, лекі.

Візіт Сямашкі цікавы тым, што менавіта Францыя валодае атамнымі тэхналогіямі. Французская кампанія «Арэва» магла б стаць альтэрнатывай «Росатаму» пры пабудове Беларускай АЭС.
Такі выбар павялічыў бы энэргетычную незалежнасць Беларусі ад Расіі.

Лукашэнкаўцы дасягнулі папярэдняй дамоўленасці з Масквой аб расійскіх інвестыцыях у АЭС, што мае паўстаць каля Нарачы. Аднак канчатковае ўгоды не падпісана, бо бакі працягваюць спрачацца ў другасных пытаннях, напрыклад, аб тым, хто мае фінансаваць пабудову мястэчка для супрацоўнікаў станцыі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?19

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся61

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі40

У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле5

Кампанію беларусаў у Польшчы аштрафавалі на $5,5 мільёна за кантрабанду ў Расію люксавых аўтамабіляў7

Навукоўцы высветлілі, што больш за грошы робіць людзей шчаслівымі5

«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў23

Пенсіянерка з Мастоў аддала махлярам 110 тысяч рублёў і ўласную машыну3

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?19

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць