Грамадства66

Туркменскія студэнты ў Беларусі масава ўцягнутыя ў кантрабанду людзей — Turkmen.news

Туркменскія студэнты ў Беларусі аказаліся масава ўцягнутымі ў кантрабанду людзей. Дзясяткі маладых хлопцаў і дзяўчат з Туркменістана за грошы незаконна пераводзяць у Польшчу жыхароў краін Блізкага Усходу. Студэнтаў ловяць беларускія памежнікі, іх штрафуюць і дэпартуюць на радзіму, а некаторыя атрымліваюць турэмныя тэрміны.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: пасольства Туркменістана ў Беларусі

Сітуацыя аказалася настолькі сурʼёзнай, што намеснік міністра адукацыі Беларусі разаслаў у ВНУ ліст з патрабаваннем сачыць за навучэнцамі з Туркменістана. Копія ліста патрапіла ў распараджэнне Turkmen.news.

Дакумент, падпісаны намеснікам міністра Аляксандрам Бахановічам, паступіў у беларускія ВНУ ў верасні. У ім гаворыцца пра шматлікія выпадкі затрымання студэнтаў і выпускнікоў з Туркменістана ў памежнай паласе, у тым ліку ў той час, калі ў ВНУ праходзяць заняткі. Бахановіч патрабуе, каб кіраўніцтва ВНУ не дапускала пропускаў заняткаў і ўзмацніла прафілактычную працу з замежнымі студэнтамі.

Паводле інфармацыі крыніцы Turkmen.news у кіраўніцтве адной з ВНУ Беларусі, туркменскія студэнты ўцягнутыя ў дзейнасць міжнароднай мафіі. Праз Беларусь у Польшчу, а потым у Заходнюю Еўропу незаконна трапляюць грамадзяне Ірака, Лівіі, Емена, Егіпта, Сірыі, Афганістана і іншых краін. Іх праваднікамі праз мяжу і зʼяўляюцца туркменскія студэнты.

Яны на машыне давозяць групы замежнікаў да мяжы з Польшчай. Гэтая краіна Еўрасаюза ў апошні час добра ўмацавала сваю мяжу, пабудаваўшы сцяну, аднак кантрабандысты робяць пад ёй падкопы. Туркмены пераводзяць нелегальных мігрантаў на польскі бок і саджаюць іх у машыну саўдзельнікаў. Потым яны фатаграфуюць сваіх падапечных як доказ выкананай працы, вяртаюцца ў Мінск ці Брэст і атрымліваюць 3-4 тысячы долараў. Грошы за працу ім выплачвае нейкі грамадзянін, этнічны курд.

«Туркменскія студэнты аказваюцца ўцягнутымі ў гэта не ад безвыходнасці, — падкрэслівае крыніца. — Працы ў Беларусі шмат, яны могуць уладкавацца ў кафэ або таксістамі. Але іх прываблівае менавіта магчымасць зарабіць хутка і шмат. Некаторыя студэнты гуляюць у азартныя гульні, маюць буйныя даўгі».

У звароце Бахановіча прыводзяцца прыклады затрыманняў і крымінальных спраў. У сакавіку 2023 года пры незаконным пераводзе праз мяжу васьмярых грамадзян Індыі быў затрыманы грамадзянін Туркменістана, студэнт чацвёртага курса Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута Наўруз Рэджэпаў. У ліпені яго прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі. У маі пры арганізацыі нелегальнай міграцыі дзесяцярых егіпцян было злоўлена яшчэ двое студэнтаў той жа ВНУ — Керым Аламаў і Сапагельды Аладжанаў. У жніўні ім далі па 4,5 года пазбаўлення волі.

А ў красавіку памежнікі затрымалі студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Азата Анабердыева. Даказаць яго ўдзел у пераводзе праз мяжу мігрантаў не ўдалося, але ён быў прыгавораны да трох месяцаў арышту за выкарыстанне фальшывага пасведчання кіроўцы.

Таксама ў звароце намесніка міністра адукацыі пералічваюцца грамадзяне Туркменістана, якіх пасля затрымання на мяжы аштрафавалі і дэпартавалі ў адміністрацыйным парадку. Гэта студэнты розных ВНУ Беларусі.

«З прычыны комплекснасці і сурʼёзнасці праблемы, звязанай са знаходжаннем у Рэспубліцы Беларусь грамадзян Туркменістана», намеснік міністра адукацыі просіць кіраўніцтва ВНУ падрыхтаваць па кожным выпадку даведку аб прынятых мерах.

Як піша выданне, большасць туркменскіх студэнтаў усё ж працуюць у Беларусі і іншых краінах больш-менш легальна (калі не ўлічваць таго факта, што яны не маюць працоўных віз). Яны не могуць не працаваць, бо ўлады Туркменістана рэзка абмяжоўваюць абʼём грошай, якія бацькі маюць права адправіць дзецям за мяжу. Часта маладыя людзі і дзяўчаты вымушаныя згаджацца на брудную і цяжкую працу, з-за якой ім даводзіцца да таго ж прапускаць заняткі.

Акрамя таго, маладыя людзі перастаюць адчуваць татальны кантроль, да якога прызвычаіліся на радзіме. «Які сабака вас кусае, калі вы сюды прыязджаеце?! Чаму вы мяняецеся дыяметральна процілегла?» — заявіў на сходзе туркменскіх студэнтаў у 2019 годзе намеснік дэкана факультэта права БДЭУ Яўген Астапаў.

Туркменскія дыпламаты рэгулярна праводзяць сустрэчы са студэнтамі за мяжой, патрабуючы выконваць усе законы і правілы. Аднак выніку гэта звычайна не мае.

Усяго ў беларускіх установах адукацыі навучаецца больш за 8000 студэнтаў з Туркменістана.

Каментары6

  • Бывалы
    25.09.2023
    Проста гэтыя студэнты спакусіліся на смачны кавалак пірага, на якім зарабляе сямейка і яе кланы.
  • Ёсік
    25.09.2023
    Трэба дзяліцца з беларускай уладай, а тутака ўсе грошы ў ашгабад прыходзіцца адпраўляць. Растлумачце, як можна спакойна патрапіць у памежную зону, рабіць нейкі падкоп, шлындаць узад-уперад, там жа паўсюль датчыкі, камеры, тутэйшыя жыхары, якія адразу памежнікам усё паведамляюць. Ці то толькі беларусам забаронена? Прыехалі на машыне, прывязьлі людзей, перавялі, пасадзілі ў другі аўто, ды шчэ сфоткаліся. Бздура нейкая, здаецца, камусьці яны абрыдлі, шукаюць, як зь Беларусі адправіць да дому, не страціўшы грошы ад Туркменістана за навучаньне. Грошы за камбінат угнаеньняў і будаўнічую тэхніку не атрымаў лукашэнка.
  • чыста цікава
    25.09.2023
    «Туркменскія студэнты аказваюцца ўцягнутымі ў гэта не ад безвыходнасці, — падкрэслівае крыніца. — Працы ў Беларусі шмат, яны могуць уладкавацца ў кафэ або таксістамі. Але іх прываблівае менавіта магчымасць зарабіць хутка і шмат. Некаторыя студэнты гуляюць у азартныя гульні, маюць буйныя даўгі».

    А что, іх віза дазваляе працаваць? 🤔

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў21

Больш за 20 беларусаў выратавалі з рабства на звалцы пад Масквой8

Кіраўніка ЦВК Грузіі на заключным пасяджэнні аблілі фарбай1

Лукашэнка: Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць22

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →