Улада

МЗС: У экспарце зброі Беларусь строга трымаецца нормаў міжнароднага права

Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала інфармацыю пра ўнясенне ў Кангрэс ЗША законапраекта «Акт аб уліку беларускіх паставак зброі».

У экспарце зброі Беларусь строга прытрымліваецца норм міжнароднага права. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў, каментуючы інфармацыю пра ўнясенне ў Кангрэс ЗША законапраекта «Акт аб уліку беларускіх паставак зброі».

«Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у дадзенай сферы ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам і міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны ў гэтай сферы», — сказаў ён.

Як раней паведамлялася, «Акт аб уліку беларускіх паставак зброі» прадпісвае Дзярждэпартаменту ЗША штогод даваць парламентарыям справаздачы аб беларускіх пастаўках зброі. Гэтыя справаздачы павінны ўтрымліваць інфармацыю пра «аб’ёмы і механізмы экспарту ўзбраенняў і спадарожных паслуг урадам Беларусі і беларускімі прадпрыемствамі, уключаючы даходы ад такіх здзелак і патэнцыяльную ролю ўрада і прадпрыемстваў Расіі ў гэтым экспарце».

Дзярждэпартамент таксама павінен ацэньваць стан складоў зброі, якія засталіся ў Беларусі з часоў СССР, і магчымасці беларускіх прадпрыемстваў у вытворчасці зброі для экспарту.

Акрамя гэтага, у справаздачах Дзярждэпа павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб пастаўках Беларуссю зброі ў «любую краіну, якая ацэньваецца

як дзяржава, што падтрымлівае тэрарызм ці якая адмаўляецца ад супрацоўніцтва з ЗША ў контртэрарыстычных аперацыях, уключаючы Венесуэлу».

Як адзначаецца ў законапраекце, экспарт зброі Беларуссю з 1999 па 2006 год афіцыйна ацэньваецца ў адзін мільярд даляраў. Такім чынам, Беларусь з’яўляецца адзінаццатай у свеце краінай па аб’ёме экспарту зброі. Пры гэтым у дакуменце падкрэсліваецца: «Рэальны аб’ём паставак беларускай зброі можа быць значна большым за афіцыйны, бо апублікаваныя дагаворы аб гандлі зброяй могуць не ўключаць сакрэтныя пагадненні, заключаныя прадстаўнікамі беларускага ўрада ці прадпрыемствамі, якія належаць дзяржаве».

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая57

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА8

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш3

Коміку Нурлану Сабураву можа пагражаць ад 7 да 12 гадоў у Казахстане па артыкуле «Наёмніцтва»9

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць