Свет11

Найстарэйшы манарх у свеце злёг з пнеўманіяй

88-гадовы кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд шпіталізаваны

Wikimedia Commons

Днём 19 мая канцылярыя саудаўскага манарха паведаміла, што той быў змешчаны ў бальніцу ў Джыдзе для правядзення абследавання з-за высокай тэмпературы і болі ў суставах. Па выніках абследавання ў яго выявілі пнеўманію, піша РБК.

Па выніках серыі медыцынскіх тэстаў у Караля Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауда выявілі пнеўманію, паведаміла прэс-служба каралеўскага двара.

«[У ходзе абследавання] было выяўлена, што гэта была інфекцыя лёгкіх, і медыцынская брыгада вырашыла, што ён <…> павінен прайсці праграму лячэння, якая складаецца з антыбіётыкаў, пакуль інфекцыя не пройдзе», — гаворыцца ў паведамленні.

Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд узначаліў Саудаўскую Аравію ў студзені 2015 года. Пасля смерці Лізаветы II Аль Сауд з'яўляецца найстарэйшым манархам у свеце.

Яго сын і наследны прынц 38-гадовы Мухамед бен Сальман Аль Сауд ужо даўно займаецца большасцю паўсядзённых спраў у краіне.

Каментары1

  • Пнеўманійшчык
    20.05.2024
    Гэта пнеўманія пахілага веку. Яна не вылекуецца праз недасканальную вентыляцыю лягень ад маларухаемага жыцця

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць