Грамадства

Мінскага правізара асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020-м

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 мая вынесены прысуд Раману Круковічу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава, піша «Вясна».

Да затрымання Круковіч працаваў правізарам у РУП «Белфармацыя». Быў затрыманы вясной 2024 года і да суда знаходзіўся пад грашовым закладам 8 000 рублёў.

Па матэрыялах абвінавачання, Раман Круковіч у жніўні 2020 года «знаходзіўся ў Мінску і рухаўся разам з сябрамі і знаёмымі па праезнай частцы праспекта Пераможцаў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту. Гэтыя дзеянні прычынілі прадпрыемству «Мінсктранс» матэрыяльную шкоду на суму 7 580 рублёў 22 капейкі».

У тэлефоне абвінавачанага былі фоты, на якіх бачна, што ён знаходзіўся на праезнай частцы дарогі.

Суд прызначыў Раману Круковічу пакаранне ў выглядзе хатняй хіміі (два з паловай гады).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Малады кіроўца на яркім BMW знёс дарожныя знакі, святлафор і ўляцеў на прыпынак на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску5

Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту53

Вызначаны часовы Вярхоўны лідар Ірана7

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць26

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна6

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць