Школьнікі збягалі са школы і скочылі з другога паверха. У сеціве пайшлі чуткі, што хлопца скінулі
У сеціве зʼявілася відэа са сталічнай школы №132, дзе пад вокнамі будынка ляжыць падлетак. Паведамлялася, што хлопца скінулі з другога паверха. Звесткі аказаліся лжывымі, піша «Мінск-Навіны».
У адміністрацыі Фрунзенскага раёна растлумачылі, што сёння два шасцікласнікі паспрабавалі сысці з заняткаў. Зрабіць гэта праз цэнтральны ўваход ім не ўдалося, таму хлопцы адважыліся на ўцёкі праз акно туалета на другім паверсе.
У аднаго скачок апынуўся ўдалым, а другі хлопец зламаў нагу.
Пацярпеламу аказваюць меддапамогу, праводзіцца праверка здарэння.
Каментары