Грамадства1616

Вядомыя спартсмены выказалі публічны недавер кіраўніку БФСС Апейкіну

Вядомыя прадстаўнікі беларускага спорту, сярод якіх Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка, Алег Дулуб, Вольга Мазуронак і многія іншыя, выдалі заяву, у якой выказалі вотум недаверу Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці і ягонаму цяперашняму кіраўніку Аляксандру Апейкіну.

Аляксандр Апейкін. Скрын з відэа тэлеканала «Белсат»

Падпісанты заявы, называючы сябе «прадстаўнікамі свабоднага спорту Беларусі», нагадаўшы, што ў 2020 годзе яны адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў ды наступнага ўладнага гвалту над беларусамі, за што асабіста пацярпелі, канстатуюць, што

«сёння на міжнароднай арэне нас спрабуюць прадстаўляць людзі, якія не маюць або страцілі такое права».

Сваёй заявай падпісаны выказваюць вотум недаверу выканаўчаму дырэктару Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) Аляксандру Апейкіну. Прычынамі яго называюцца наступныя:

  • неналежнае выкананне ўзятых на сябе абавязкаў перад спартсменамі;

  • распаўсюд паклёпу і правакацый у дачыненні да нашых калегаў, а таксама распаўсюд ілжывых выказванняў і маніпуляцый у супольнасцях і групах;

  • невыкананне даўгавых абавязкаў, адсутнасць празрыстай фінансавай справаздачнасці ў дзейнасці на пасадзе выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці;

  • прысваенне ў якасці асабістых заслуг агульных дасягненняў, не ўлічваючы ўклад калектыву і не ацэньваючы ўдзельнікаў, якія працавалі над асноўнымі праектамі, што прывяло да сыходу спецыялістаў і пераўтварэння раней магутнай структуры Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці ў неэфектыўную арганізацыю, якая жыве на дасягненнях былых членаў каманды і падтрымкі спартсменаў;

  • прыняцце аднаасобнага рашэння аб сувязі спартыўнай арганізацыі з вайсковым падраздзяленнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага пераследу беларускіх спартсменаў, якія знаходзяцца ў краіне;

  • папулісцкія інтэрвʼю, заявы і публікацыі ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць рыторыку, якая падтрымлівае злачынны рэжым Лукашэнкі, падрывае ўвесь дэмакратычны рух спартсменаў.

Адпаведна з гэтым, на думку людзей, якія падпісалі зварот, ні Аляксандр Апейкін, ні Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) не ўпаўнаважаныя прадстаўляць інтарэсы прадстаўнікоў беларускай вольнай спартыўнай супольнасці.

Пад вотумам недаверу падпісаліся наступныя дзеячы беларускага спорту: Андрэй Гнёт, Святлана Кудзеліч, Вольга Сафронава, Сямён Букін, Яўген Вяроўка, Іван Ганін, Алег Дулуб, Яўген Цуркін, Сцяпан Папоў, Алена Леўчанка, Вадзім Крывашэеў, Сяргей Скіба, Аляксандра Герасіменя, Артур Удрыс, Вольга Мазуронак, Павел Шурмей, Раман Адамовіч, Аляксандр Вахавяк, Сяргей Далідовіч, Кацярына Шаркова, Святаслаў Кісялёў, Мікіта Рашэтнік, Ігар Жаваранак, Павел Сіцянкоў, Сяргей Шабанаў, Сяргей Прыжанкоў, Мікалай Шкляр, Аляксандр Букрэй, Андрэй Гунько, Васіль Вайцяховіч, Мікалай Ганчароў, Станіслаў Камінскі, Вітор Русін, Юрый Мартынаў, Віталь Аніхімоўскі, Васіль Савіч, Ігар Гарбаценка, Андрэй Карбоўскі.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці быў створаны ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў у Беларусі. Ён мае аказваць фінансавую, псіхалагічную, арганізацыйную ды іншую дапамогу пацярпелым ад рэжыму, а таксама ўзаемадзейнічаць з міжнароднымі арганізацыямі па розных відах спорту. Першай яго кіраўніцай была плыўчыха Аляксандра Герасіменя, аднак у красавіку 2022 года яна прыняла рашэнне пакінуць гэтую пасаду.

Каментары16

  • Станислав
    22.05.2024
    Карты ТАРО показали, что Саша Азаров станет президентом Беларуси. Голосуйте на блок Азарова.
  • Раймонд
    22.05.2024
    Будет ли расследование на предмет финансовых интересов этого Опейкина? За что он живет эти 4 года? Сколько получил Фонд за эти годы, сколько было использовано в благих целях? Хотелось бы побольше информации по всем пунктам. Заявить можно что угодно. Но нужны факты и правда
  • Вотум недаверу Азараву
    22.05.2024
    Вось бы і па Аляксандру Азараву публічныя дзеячы такую заяву аб вотуме недаверу зрабілі. Але ж Ціханоўская і яе офісы-кабінеты за Азарава гарой стаяць!...

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Усе навіны →
Усе навіны

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Галоўнае
Усе навіны →