Гісторыя44

Сёння — Міжнародны дзень Памяці ахвяраў Галакосту

Для беларускага габрэйства Катастрофа — гэта яшчэ канчатковая страта мястэчка — важкай падваліны габрэйскай тоеснасці, дзе да апошняга песцілася свая атмасфера, рэлігія і мова ідыш.

Слоўнік сухі: «Генацыд — мэтаскіраваная спроба фізічна знішчыць прадстаўнікой аднаго народа». Галакост, Катастрофа еўрапейскага габрэйства падчас Другой сусветнай вайны, гэта паспяховая спроба забіць больш за 6 мільёнаў чалавек, насельніцтва цэлай еўрапейскай краіны. Сёння свет памінае гэтых людзей.

У Савецкай Беларусі ўжо на пяты дзень вайны ў выніку карнай акцыі зондэркамандай СС ў Бярэсці было расстраляна 5 тысяч чалавек, кожны пяты берасцейскі габрэй. Потым такі «акцыяў» будзе шмат: аблавы на вулках, начныя ўварванні ў кватэры, стрэлы па выпадковых мінаках. А яшчэ 110 гета (дзе жыхарства ад некалькіх сотняў, як у Міры, да ста тысячаў, як у Мінску, другім паводле памераў гета на тэрыторыі СССР), гэткіх гарадоў смерці, дзе жывеш гарадскім жыццём вырачанага на смяротнае пакаранне. Па прыблізных ацэнках у гета Беларусі было знішчана больш за 500 тысячаў габрэяў, у тым ліку каля 50 тысячаў габрэяў з іншых краінаў (іх прывозілі пераважна з Заходняй Еўропы і таксама засялялі ў гэтыя агароджаныя мурам і калючым дротам некалькіх кварталаў).

Для беларускага габрэйства Катастрофа — гэта яшчэ канчатковая страта мястэчка — важкай падваліны тутэйшай габрэйскай тоеснасці, дзе да апошняга песцілася свая атмасфера, юдаізм, рэлігія, якая вымагае адметнага ладу жыцця, а таксама мова ідыш, якой беларускія габрэі трымаліся ці не апошнія ў Еўропе.

Першымі ў Еўропе 27 студзеня, пад назвай Дзень Памяці ахвяраў фашызму пачалі адзначаць у Нямеччыне ў 1995 годзе, як напамін аб тым дні ў 1945 годзе, калі cавецкае войска аслабаніла найвялікшы лагер смерці, Асвенцім-Біркенау. Потым да немцаў далучыліся Італія і Польшча. У 2005 годзе ў выніку рэзалюцыі асамблеі ААН да адзначэння гэтага жалобнага дня далучаюцца ўсё новыя краіны. Сёлета ў Беларусі Дзень Памяці ахвяраў Галакосту афіцыйна адзначаць імпрэзай, якая пройдзе у мінскім доме Ветэранаў (Купалы, 21). Вечар памяці габрэйскіх ахвяраў нацызму ладзіць прадстаўніцтва ААН у Беларусі, Фонд «Галакост» і Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Пачатак а 16.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады22

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года15

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць