12 кастрычніка Галоўнае ўпраўленне ракетабудавання КНДР правяло выпрабавальны запуск тактычнай балістычнай ракеты. Пра гэта 13 кастрычніка паведаміла дзяржаўнае агенцтва ЦТАК.

Паводле паведамлення, запуск меў пацвердзіць вынікі тэхнічнага абнаўлення «важнага асноўнага элемента». Яго назву і характарыстыкі агенцтва не раскрыла.
Упраўленне назвала абнаўленне «вялікім поспехам», які адкрывае шлях да істотнага паляпшэння ўсіх сістэм наступальнага ўзбраення.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары