Здароўе

Памер таліі важнейшы за вагу

Памер вашай таліі можа сказаць значна больш пра стан вашага здароўя, чым вага. Апошнія дасьледаваньні выявілі, што людзі зь вялікай таліяй больш схільныя да інфаркту, раку, дыябэту і некаторых іншых захворваньняў.

Летась у сьнежні мэдычная школа ў Гарвардзе абсьледавала 44 тысячы мэдычных сёстраў і прыйшла да высновы, што нават жанчыны з нармальнай вагой маюць у два разы большую рызыку памерці ад раку ці хваробаў сэрца, калі ў іх шырокая талія. Аналягічная рызыка і ў мужчынаў.

Часопіс клінічнай эпідэміялёгіі падае, што памер таліі дастаткова праўдзіва сьведчыць пра падвышаную магчымасьць гіпэртаніі, дыябэту і падвышанага ўзроўню халестэрыну.

Дасьледаваньні пацьвердзілі, што рызыка для здароўя пачынае падвышацца, калі ў жанчыны талія дасягае 80-ці сантымэтраў; пры 89-ці сантымэтрах яна падвышаецца істотна. Для мужчынаў рызыка падвышаецца з 94-ох сантымэтраў.

Праўда, заўважае New York Times, гэта лічбы адносныя, і яны не падыходзяць для занадта высокіх і занадта нізкіх людзей, для дзяцей, а таксама прадстаўнікоў некаторых этнічных групаў. Напрыклад,

у японцаў рызыка рэзка павялічваецца, калі памер таліі ў мужчын дасягае 85 сантымэтраў, а ў жанчын — 90 сантымэтраў.

Асабліва добрым паказчыкам стану здароўя зьяўляецца памер таліі ў маладых людзей.

Увогуле, існуе такі прынцып: памер вашай таліі павінен быць менш паловы вашага росту.

Праўда, шырокая талія не заўсёды адлюстроўвае дрэнны стан здароўя. Прыкладам могуць быць барцы сумо, якія адмыслова «нагульваюць» тлушч пад скурай.

Для звычайных жа людзей наяўнасьць тлушчу на таліі, зь вялікай ступеньню верагоднасьці, сьведчыць пра наяўнасьць тлушчу вакол вашага сэрца, а значыць, вам варта прайсьці абсьледаваньне і спраўдзіць ўзровень халестэрыну.

На памер таліі ўплывае і стрэс — у бок павелічэньня.
І апошняе: дактары сыходзяцца ў меркаваньні, што найлепшым сродкам для зьмяншэньня вагі застаюцца фізычныя практыкаваньні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявічах тры тыдні б'е гарачы гейзер

Брытні Спірс прадала правы на ўсе свае песні за $200 мільёнаў2

Беларус наладзіў у Польшчы вытворчасць хатніх бункераў для абароны ад ракет і дронаў7

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая57

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць