Здарэнні1010

У Мінску студэнт скінуў з 8-га паверха крэсла і трапіў у прахожую. Што вырашыў суд?

У судзе Ленінскага раёна Мінска прайшло пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да 21-гадовага студэнта. Хлопца абвінавачвалі ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства — ён скінуў крэсла з восьмага паверха і трапіў у выпадковую жанчыну, паведамляюць Мінск-Навіны.

Фота: spring96.org

23 сакавіка кампанія маладых людзей распівала алкаголь у кватэры аднаго з дамоў на праспекце Ракасоўскага. Раніцай, калі ўсе сышлі спаць, хлопец разам з гаспадаром жылплошчы падняліся на восьмы паверх і выйшлі на агульны балкон.

Там абвінавачаны заўважыў драўлянае крэсла і кінуў уніз. Таварыш здымаў гэта на камеру мабільнага тэлефона. Паглядзеўшы ўніз, малады чалавек убачыў, што крэсла звалілася на мінака, пра што паведаміў таварышу, аднак той ніяк не адрэагаваў, і яны вярнуліся ў кватэру.

Пацярпелая спяшалася на працу і дастала з кішэні тэлефон, каб паглядзець час. Раптам яна адчула моцны ўдар у вобласці пляча, ад болю і шоку Жанчына выпусціла сумку і гаджэт — у яго разбіўся сэнсарны экран. На шчасце, сама грамадзянка сур'ёзных траўмаў не атрымала.

Праз некалькі дзён хулігана затрымалі ў інтэрнаце, распачалі крымінальную справу і ўзялі пад варту. Першапачаткова віну малады чалавек не прызнаваў.

Падчас апошняга слова ён сказаў, што шчыра раскаяўся ў зробленым, прынёс прабачэнні пацярпелай і прасіў суд строга яго не караць.

У выніку суд пакараў яго трыма з паловаю гадамі хатняй хіміі. Акрамя таго, абвінавачаны на карысць пацярпелай павінен выплаціць 1 000 рублёў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай злачынствам.

Каментары10

  • Мажор
    15.06.2024
    Нешта мала ...
  • Влад
    15.06.2024
    Мало дали!
  • Acab
    15.06.2024
    Шмат далі, ніякіх хатніх хіміяў не павінна быць, гэта навошта.
    Павінна быць адэкватная грыўна на карысьць пашкадаванаетжанчыны. я ня ведаю памеру выцятасьці рамёна, страляю, што ня меней як тысячаў 10-20 даляраў.
    А не кабета нейкіх інспэктароў нагляду, каб ў хаце седзеў вечарамі мусіць аплаціць.

    І, пачытаў камэнтары, гэта жудасная, як людзі закутыя ў парадыгме карнага прынцыпу судоў (ў процілежнасьць кампэнсацыйнаму).

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў15

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць