У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведамілі пра інцыдэнт, які адбыўся сёння раніцай у Асіповічах. Калі на тэрыторыі прыватнага дома экскаватар капаў яму пад каналізацыю, раптам абрынуўся грунт і гаспадара дома засыпала зямлёй.

Скрыншот з відэа
На кадрах можна ўбачыць, як супрацоўнікі МНС, якія экстранна прыбылі на месца, пры дапамозе адмысловай прылады дапамаглі мужчыну выбрацца, а пасля медыкі даставілі яго ў бальніцу.
На гэты момант стан пацярпелага невядомы.
Каментары