Здарэнні

Некаторыя атракцыёны ў сталічных парках часова прыпыняюць працу

Колькі арэляў пройдуць дадатковую праверку ў сувязі з надзвычайным здарэннем 6 ліпеня ў парку Чалюскінцаў. Пра гэта Мінск-навінам расказаў намеснік гендырэктара, галоўны інжынер «Мінскзелянбуда» Руслан Касевіч.

Фота: Мінск-навіны

Шэраг атракцыёнаў — сярод іх «Катальная гара», «Каліпсо», «Міні-джэт», «Сабачкі» (у парку Горкага) — часова прыпыняць сваю працу, — растлумачыў Р.Касевіч. — Паўза зойме прыкладна тыдзень. Дадатковую праверку таксама пройдуць усе механізаваныя атракцыёны, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін (арэлі старэйшыя за 10 гадоў).

Па медыцынскую дапамогу звярнуліся трое чалавек, — удакладніў Р.Касевіч. — Па выніках абследавання ў аднаго дзіцяці дыягнаставана закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, у дваіх — дзіцяці і маці — удары сярэдняй ступені цяжкасці.

Эксплуатацыя атракцыёну, на якім адбылося здарэнне, прыпыненая мінімум на 15 рабочых дзён, якія займае тэхнічнае расследаванне.

— Што тычыцца ідэнтычнага атракцыёну ў парку Горкага, то ён належыць прыватнай асобе; думаю, дзяржпрамнагляд часова забароніць эксплуатацыю да высвятлення прычын, — выказаў меркаванне Р.Касевіч.

Шэраг атракцыёнаў у парках Мінска знаходзіцца на балансе «Мінскзелянбуда». Некаторыя належаць прыватнікам: іх парадку 30% ад агульнай колькасці арэляў у парку Чалюскінцаў, аналагічна ў парку Горкага.

Каментары

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →