Свет

Суд у Расіі даў рэжысёру Яўгеніі Бярковіч і драматургу Святлане Петрыйчук 6 гадоў за спектакль

Гэта першы ў Расіі прысуд за спектакль.

Суддзя 2-га Заходняга акруговага вайсковага суда Юрый Масін прысудзіў рэжысёрку Жэню Бярковіч і драматурга Святлану Петрыйчук да шасці гадоў пазбаўлення волі па справе аб «апраўданні тэрарызму» (частка 2 артыкула 205.2 КК), піша Медуза.

Адбываць пакаранне абвінавачаныя будуць у калоніі агульнага рэжыму. Ім таксама на тры гады забаранілі адміністраваць сайты. Суддзя таксама пастанавіў залічыць час утрымання Бярковіч і Петрыйчук у СІЗА з 4 мая 2023 года з разліку «дзень за дзень».

Дзяржабвінавачанне запытвала такі ж тэрмін для падсудных — па шэсць гадоў калоніі.

8 ліпеня Бярковіч і Петрыйчук выступілі з апошнім словам. З 13 чэрвеня ўсе пасяджэнні суда па іх справе праходзяць у закрытым рэжыме, таму журналісты і слухачы пры выступе абвінавачаных не прысутнічалі.

Падтрымаць абвінавачаных да будынка суда прыйшлі былы гендырэктар «Сёмай студыі» Аляксей Малабродскі і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрый Муратаў, распавёў «Медузе» адзін з прысутных ля суда. Паводле яго слоў, побач з судом сабраліся каля 80 чалавек.

Жэню Бярковіч і Святлану Петрыйчук затрымалі ў маі 2023 года з-за спектакля «Фініст ясны сокал». Следства сцвярджае, што спектакль, у якім распавядаецца пра дзяўчат з Расіі, якія з'язджаюць за жаніхамі ў Сірыю, апраўдвае тэрарызм. Высновы следства заснаваныя, у прыватнасці, на экспертызе стваральніка «дэструкталогіі» Рамана Сіланцьева, які знайшоў у п'есе «прыкметы ідэалогіі радыкальнага фемінізму».

Другую экспертызу па справе правяла эксперт ФСБ Святлана Мачалава, якая знайшла ў спектаклі рамантызацыю вобразу тэрарыста і дыскрымінацыю рускіх мужчын.

Галоўным сведкам абвінавачвання выступаў Уладзімір Карпук — акцёр і рэжысёр з Ніжняга Ноўгарада, які напісаў данос на спектакль. У справе таксама ёсць засакрэчаны сведка «Мікіта», які прынёс відэазапіс чыткі спектакля ў цэнтр «Э».

13 чэрвеня суддзя Юрый Масін на просьбу пракурора закрыў судовыя пасяджэнні паводле справы Бярковіч і Петрыйчук. У выніку пасяджэння, на якіх абарона прадстаўляла доказы невінаватасці Бярковіч і Петрыйчук, прайшлі без прысутнасці слухачоў і журналістаў. 4 ліпеня пачаліся спрэчкі, якія таксама праходзяць у закрытым рэжыме.

У 2022 годзе пастаноўка «Фініст ясны сокал» атрымала прэмію «Залатая маска».

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць