Грамадства33

З'явілася яшчэ адно сведчанне пераследу спявачкі Агурбаш былым паслом у Расіі Дзмітрыем Крутым

Былы беларускі пасол у РФ Дзмітрый Круты падчас сваёй працы ў Расіі апантана пераследаваў спявачку Анжаліку Агурбаш: у красавіку ён запатрабаваў выключыць яе са складу Грамадскай палаты Адзінцоўскага раёна Падмаскоўя.

Анжаліка Агурбаш. Фота: angelicaagurbash / Instagram

Новае патрабаванне адносна Агурбаш пасол Круты адрасаваў кіраўніку падмаскоўнай Грамадскай палаты Анатолю Таркунову. Падставай для выключэння спявачкі са складу Грамадскай палаты, на думку амбасадара, павінны стаць «саюзніцкія адносіны» расійскага і беларускага рэжымаў. Дакументы апублікавала Sota.

Падобныя лісты, піша выданне са спасылкаю на крыніцы, рэгулярна накіроўваліся Крутым не толькі па Агурбаш, але і па іншых праціўніках Лукашэнкі, якія жывуць у Расіі, прычым адрасатамі становяцца самыя розныя інстанцыі — ад тэлеканалаў да Адміністрацыі прэзідэнта. 

Раней стала вядома пра ліст Крутога да кіраўніка «Першага канала»: тады пасол дамагаўся ад кіраўніка канала Канстанціна Эрнста выкінуць Агурбаш з эфіру. 

Амбасадар заявіў, што яе зʼяўленне на расійскім тэлебачанні — «спланаваная правакацыя», накіраваная на «падрыў намаганняў нашых лідараў у перапісванні гісторыі». 

Агурбаш была паказана ў праграме аб дзіцячым музычным конкурсе «Залатая нота». 

Прычына пераследу Агурбаш рэжымам Лукашэнкі палягае ў тым, што яна падтрымала пратэсты 2020 года, пасля чаго была завочна арыштаваная паводле абвінавачвання ў распальванні варожасці і абразе Лукашэнкі. Пры гэтым спявачка мае расійскае грамадзянства.

У Беларусі супраць Агурбаш заведзеная крымінальная справа, у 2021 годзе генпракуратура беспаспяхова патрабавала ад Расіі выдачы Агурбаш.

Каментары3

  • абое рабое
    09.07.2024
    Ты па прозвішчы крутой, а на справе - х. простой. Падобна шэфу, з жанчынамі не ваюе.
    Хаця да самой Агурбаш ёсць пытанне, што яна робіць у грамадскім органе дзяржавы-агрэсара на трэцім годзе вайны.
  • Янка
    09.07.2024
    Я б на месцы Агурбаш публічна смачна патроліў канцоўку ліста лукашэнкаўскай амбасады, маўляў сапраўдныя міжнародныя саюзнікі Расеі - гэта толькі тыя, хто бок о бок тут і зараз змагаецца ў акопах супольна з расейцамі. І гэта дакладна не разнастайныя замежныя прыліпалы да расейскага дзяржаўнага бюджэта альбо расейскіх карысных выкапняў, і для якіх гучныя словы пра саюз з Расеяй - гэта толькі пустая дэмагогія, інструмент захавання ўлады і крыніца уласнага ўзбагачэння.
  • Чел
    09.07.2024
    Не дала. Ты отказала мне два раза, не хочу сказала ты.

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага8

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Усе навіны →
Усе навіны

За «абразу прадстаўніка ўлады» мастачцы з Полацка прызначылі прымусовае лячэнне. Яна вярнулася з Польшчы3

«З лёгкім ветрам» і «Нарэшце, бро» — што пішуць Байдэну ў твітары

Стрыжак расказаў, ці ўзяў бы мільён даляраў ад Чыжа6

У Беларусі з'явіцца нацыянальны відэахостынг — видео.бел 10

Джэй Ло перастала насіць заручальны пярсцёнак. Канец гісторыі кахання

Адэсіт за $6 тысяч збег ад мабілізацыі ў Расію, дзе стаў кантрактнікам. А калі трапіў на фронт, то здаўся ўкраінцам8

Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя4

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ2

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 3501

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага8

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Галоўнае
Усе навіны →