Здарэнні99

Грамадзяніна Індыі, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі

Выкрадальнікі патрабуюць выкуп каля 24 тысяч даляраў і моцна збіваюць закладніка.

Выданне The Times Of India паведамляе пра маладога чалавека са штата Харыяна па імені Сону (Sonu), якога, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі. Ён змог датэлефанавацца да сваякоў і патлумачыў сітуацыю. Выкрадальнікі патрабуюць выкуп 2 млн рупій (каля 24 тысяч даляраў). Звярнуў увагу на публікацыю Reform.news.

Па словах членаў сям'і, выкрадальнікі далі па відэасувязі пагаварыць з Сону, а затым адабралі ў яго тэлефон і запатрабавалі выкуп. Спачатку сваякі выплацілі каля 400 тысяч рупій (каля 5 тысяч даляраў), на 11 ліпеня выкрадальнікі зноў з імі звязаліся і запатрабавалі суму ў 5 разоў большую.

Паводле версіі брата Сону, Кармджыта, малады чалавек накіроўваўся да сваёй жонкі і дзіцяці ў Партугалію, калі яго выкралі і павезлі ў Беларусь.

«Мой брат, яго жонка і мой пляменнік (па матчынай лініі) з'ехалі з Індыі ў Партугалію 22 верасня 2022 года і здолелі дабрацца да Сербіі. Аднак майму брату Сону прыйшлося вярнуцца па нейкай прычыне. Тым часам яго жонка нарадзіла там дзіця, пасля чаго мой брат хацеў сустрэцца з жонкай і дзіцем, якія нядаўна паляцелі. Але яго выкраў там хтосьці, хто запатрабаваў 2 млн рупій за яго вызваленне.

Яны моцна збіваюць яго, робячы нам відэазванкі. Мы не можам заплаціць гэтую суму, таму індыйскі ўрад павінен умяшацца ў гэтае пытанне», — дадаў брат выкрадзенага.

На праблему звярнуў увагу мясцовы палітык Рандзіп Сурджэвала. У сваім блогу ў X ён звярнуўся да прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі з просьбай умяшацца.

Каментары9

  • Антось
    13.07.2024
    Дык а дзе ж нашыя доблесныя красаўцы? Ці яны толькі каментатараў з сацсеткак здольныя лавіць?
  • Цирк
    13.07.2024
    Цирк и клоуны
  • Імя
    13.07.2024
    Антось, амаль муравана, "красаўц як раз за гэтым і стаяць. Трэба ж неяк ім грошы зарабляць апасьля таго, як таварыш Сі такую залатую жылу ім абрубіў.

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі3

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму10

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць