Моды99

Вядучая АНТ Ірына Рамбальская паказала свае гарсэты на тыдні моды ў Парыжы

Скульптарка і вядучая АНТ Ірына Рамбальская разам з дызайнеркай Таццянай Яфрэмавай прывезлі ў Парыж калекцыю адзення. 

Ірына Рамбальская і Таццяна Яфрэмава на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by

@nashanivanews Як прапагандыстка ў Францыі паказвае сваё адзенне #беларусь #франция #мода #показ #модныйдневник #ведущая #ведущий #вядоўца #париж ♬ dźwięk oryginalny - Нашы Навіны

«Калісьці ў юнацтве ў мяне была магчымасць застацца ў Парыжы працаваць мадэллю, але я выбрала вучобу. Праз шмат гадоў вярнуцца на французскі подыум, але ўжо ў іншым амплуа, з уласнай калекцыяй гарсэтаў — усё гэта неверагодна, але вельмі крута!» — цытуе Рамбальскую bfw.by.

Гарсэты на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by

Гарсэты яна стварала спачатку як арт-аб'екты, а пасля іх сталі браць на фотасесіі. 

Як расказала Рамбальская парталу Smartpress, яе з дызайнеркай запрасілі прыехаць з гэтай калекцыяй і на іншыя тыдні моды — у Італію, ЗША, Кітай.

Гарсэты на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by

Яна згадала таксама, як на выставах яе прац у Беларусі людзі часам думалі, што яна проста памочніца майстра і прасілі спытаць таго, якую ідэю ён закладаў у свае творы. «І я, у сілу сарамлівасці ці прыроднага глупства, казала, што паспрабую ўдакладніць».

У Мінску калекцыю з гарсэтамі пакажуць 15 верасня на Belarus Fashion Week.

Каментары9

  • 14.07.2024
    Жах . Не хапае крыві ды вібітых зубоў . З Акрэсьціна . Вось тады быў бы крэатыў.
  • Гарсэт
    14.07.2024
    Ну, што, беглыя, з'елі?
  • бабруйчанін
    14.07.2024
    Левыя правыя у Францыі адных " жаб жруць" і з адных рук кормяцца)))) Я 40 -45 бардэлі кафэ працуюць 8×24 .. Гарсон Эмануэль Кавы

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць