Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве пабіўся з фатографам з Расіі? Што адбылося
Канфлікт узнік не на нацыянальнай, а на бытавой глебе.
Пра здарэнне напісаў у фэйсбуку фатограф Глеб Вераменка — 27-гадовы выхадзец з расійскага Кемерава, які жыве ў Варшаве. Раней ён працаваў у праекце Нехта.
«У суботу 28-га я быў на сяброўскай вечарыне на народзінах Сцяпана Пуцілы, — расказаў ён «Нашай Ніве». — Я хацеў узяць шэзлонг, каб падсесці да кампаніі. Але Зарамбюк пачаў крычаць, што ён заняты. Я не адрэагаваў, бо не бачыў праблемы — вакол іх было дзесяць вольных. Зарамбюк пабег на мяне, паваліў на зямлю і пабіў. Гэта было каля другой гадзіны ночы 28 ліпеня. Было шмат сведак».
Пазней хлопец паказаў «Нашай Ніве» аўдыязапіс, дзе чалавек сварыцца з Вераменкам за тое, што той узяў шэзлонг, дзе сядзела дзяўчына Зарамбюка, якая адышла ў прыбіральню. У адказ Глеб кажа, што не хоча размаўляць. Таксама Глеб кажа, што Зарамбюк «забіраў у яго тэлефон і змусіў выдаліць відэа канфлікта, якое зняў на яго іншы чалавек».
Фатограф падаў заяву ў паліцыю: «Я прайшоў медыцынскае абследаванне, што заняло шмат часу. Цяпер я падаў заяву ў паліцыю і зняў пабоі, якія далучылі да справы», — кажа ён.
Пра сябе Вераменка кажа: «Я нарадзіўся ў сям'і рэпрэсаваных палякаў, якія былі ў ГУЛАГу. Уцёк з Расіі па палітычных матывах у 2018-м і ўжо маю польскае грамадзянства. Сябрую з беларускімі актывістамі, блогерамі ды журналістамі, шмат у чым удзельнічаў і падтрымліваю змаганне беларусаў за свабоду».
Сам інцыдэнт адбыўся тыдзень таму, але мы не публікавалі навіну, бо выслалі запыт пра каментары Алесю Зарамбюку і Сцяпану Пуцілу. На жаль, яны так і не адказалі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Загадзя заняць шэзлёнг на нумар тэлефону +48××××××××
Калі і ўзьнік штучны дэфіцыт, дык праз лякальныя злаўжываньні і недагляд. Немагчыма, памылкова і злачынна рабіць высновы пра ўсю рэчаіснасьць на падставе адзінкавых такіх выпадкаў